Лагарыфмічная лінейка 3/192; 6/237; 7/85

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАГАРЫФМІ́ЧНАЯ ЛІНЕ́ЙКА, лічыльная лінейка,

прылада з лагарыфмічнай шкалой для хуткага выканання розных матэм. дзеянняў: множання, дзялення, узвядзення ў ступень, здабывання кораня, трыганаметрычных вылічэнняў і інш. Вынайдзена ў 17 ст. Звычайныя Л.л. даўжынёй 25 см маюць дакладнасць 2—3 лічбы. Да з’яўлення выліч. машын выкарыстоўвалася для інжынерных і інш. разлікаў.

Лагарыфмічная лінейка.
Да арт. Лагарыфмічная папера.

т. 9, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІ́НУСНАЯ ЛІНЕ́ЙКА,

інструмент для дакладнага вымярэння вуглоў, устаноўкі дэталей пад зададзеным вуглом, вымярэння лінейных параметраў кліноў, конусаў і інш. дэталей, вызначэння вуглоў нахілу паверхняў і інш. Вугал α вызначаецца з роўнасці b = l sinα. Для вымярэнняў выкарыстоўваюць канцавыя меры даўжыні, на якія ўстанаўліваюць адзін з ролікаў.

Схема вымярэння сінуснай лінейкай: 1 — сінусная лінейка; 2 — дакладныя ролікі; 3 — канцавыя меры памерам b; α — вугал, які вымяраецца; l — адлегласць паміж восямі ролікаў.

т. 14, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

феру́ла

‘лінейка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. феру́ла феру́лы
Р. феру́лы феру́л
Д. феру́ле феру́лам
В. феру́лу феру́лы
Т. феру́лай
феру́лаю
феру́ламі
М. феру́ле феру́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паве́рачны пове́рочный;

~ная ліне́йка — пове́рочная лине́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лине́йка​I ліне́йка, -кі ж.;

тетра́дь в одну́ лине́йку сшы́так у адну́ ліне́йку;

логарифми́ческая лине́йка лагарыфмі́чная ліне́йка;

пионе́рская лине́йка піяне́рская ліне́йка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лагарыфмі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лагарыфма. Лагарыфмічныя табліцы.

•••

Лагарыфмічная лінейка гл. лінейка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

долгу́ша уст. (экипаж) ліне́йка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэйсшы́на, -ы, мн. -ы, -шы́н, ж.

Доўгая чарцёжная лінейка з папярочнай планкай на адным канцы для правядзення паралельных ліній.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лине́йка​II (экипаж) уст. ліне́йка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)