прагрэсі́ўна-лібера́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прагрэсі́ўна-лібера́льны |
прагрэсі́ўна-лібера́льная |
прагрэсі́ўна-лібера́льнае |
прагрэсі́ўна-лібера́льныя |
| Р. |
прагрэсі́ўна-лібера́льнага |
прагрэсі́ўна-лібера́льнай прагрэсі́ўна-лібера́льнае |
прагрэсі́ўна-лібера́льнага |
прагрэсі́ўна-лібера́льных |
| Д. |
прагрэсі́ўна-лібера́льнаму |
прагрэсі́ўна-лібера́льнай |
прагрэсі́ўна-лібера́льнаму |
прагрэсі́ўна-лібера́льным |
| В. |
прагрэсі́ўна-лібера́льны (неадуш.) прагрэсі́ўна-лібера́льнага (адуш.) |
прагрэсі́ўна-лібера́льную |
прагрэсі́ўна-лібера́льнае |
прагрэсі́ўна-лібера́льныя (неадуш.) прагрэсі́ўна-лібера́льных (адуш.) |
| Т. |
прагрэсі́ўна-лібера́льным |
прагрэсі́ўна-лібера́льнай прагрэсі́ўна-лібера́льнаю |
прагрэсі́ўна-лібера́льным |
прагрэсі́ўна-лібера́льнымі |
| М. |
прагрэсі́ўна-лібера́льным |
прагрэсі́ўна-лібера́льнай |
прагрэсі́ўна-лібера́льным |
прагрэсі́ўна-лібера́льных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
радыка́льна-лібера́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
радыка́льна-лібера́льны |
радыка́льна-лібера́льная |
радыка́льна-лібера́льнае |
радыка́льна-лібера́льныя |
| Р. |
радыка́льна-лібера́льнага |
радыка́льна-лібера́льнай радыка́льна-лібера́льнае |
радыка́льна-лібера́льнага |
радыка́льна-лібера́льных |
| Д. |
радыка́льна-лібера́льнаму |
радыка́льна-лібера́льнай |
радыка́льна-лібера́льнаму |
радыка́льна-лібера́льным |
| В. |
радыка́льна-лібера́льны (неадуш.) радыка́льна-лібера́льнага (адуш.) |
радыка́льна-лібера́льную |
радыка́льна-лібера́льнае |
радыка́льна-лібера́льныя (неадуш.) радыка́льна-лібера́льных (адуш.) |
| Т. |
радыка́льна-лібера́льным |
радыка́льна-лібера́льнай радыка́льна-лібера́льнаю |
радыка́льна-лібера́льным |
радыка́льна-лібера́льнымі |
| М. |
радыка́льна-лібера́льным |
радыка́льна-лібера́льнай |
радыка́льна-лібера́льным |
радыка́льна-лібера́льных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
хрысція́нска-лібера́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
хрысція́нска-лібера́льны |
хрысція́нска-лібера́льная |
хрысція́нска-лібера́льнае |
хрысція́нска-лібера́льныя |
| Р. |
хрысція́нска-лібера́льнага |
хрысція́нска-лібера́льнай хрысція́нска-лібера́льнае |
хрысція́нска-лібера́льнага |
хрысція́нска-лібера́льных |
| Д. |
хрысція́нска-лібера́льнаму |
хрысція́нска-лібера́льнай |
хрысція́нска-лібера́льнаму |
хрысція́нска-лібера́льным |
| В. |
хрысція́нска-лібера́льны (неадуш.) хрысція́нска-лібера́льнага (адуш.) |
хрысція́нска-лібера́льную |
хрысція́нска-лібера́льнае |
хрысція́нска-лібера́льныя (неадуш.) хрысція́нска-лібера́льных (адуш.) |
| Т. |
хрысція́нска-лібера́льным |
хрысція́нска-лібера́льнай хрысція́нска-лібера́льнаю |
хрысція́нска-лібера́льным |
хрысція́нска-лібера́льнымі |
| М. |
хрысція́нска-лібера́льным |
хрысція́нска-лібера́льнай |
хрысція́нска-лібера́льным |
хрысція́нска-лібера́льных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ГА́РДЭНБЕРГ ((Hardenberg) Карл Аўгуст фон) (31.5.1750, Эсэнродэ, каля г. Гіфгорн, Германія — 26.11.1822),
нямецкі дзярж. дзеяч. Князь (1814). Да 1782 на дзярж. службе ў курфюрстве Гановер. У 1791—98 міністр Прусіі, кіраваў маркграфствамі Ансбах і Байройт. Міністр замежных спраў (1804—06 і 1807) і дзярж. канцлер Прусіі (1810—22). Урад Гардэнберга працягваў ліберальныя пераўтварэнні, распачатыя папярэднімі ўладамі (гл. Штайна—Гардэнберга рэформы). Удзельнік Венскага кангрэса 1814—15. Аўтар «Мемуараў» (т. 1—5, выд. 1877).
т. 5, с. 60
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСА́КАЎ (Канстанцін Сяргеевіч) (10.4.1817, с. Новааксакава Арэнбургскай губ. — 19.12.1860),
расійскі гісторык, філолаг, паэт і публіцыст, адзін з ідэолагаў славянафілаў. Сын С.Ц.Аксакава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1835). Гал. асаблівасць Расіі бачыў у абшчынным ладзе, гарманічным суіснаванні дзвюх рухаючых сіл гісторыі — народа («зямлі») і дзяржавы («улады»), парушаных рэформамі Пятра I. Выступаў за адмену прыгоннага права і за ліберальныя пераўтварэнні. Яго вершы («Вяртанне», «Пятру», «Масква», «Свабоднае слова») і п’есы «Вызваленне Масквы ў 1612 годзе» (1848), «Алег каля Канстанцінопаля» (1858)] прасякнуты рамантычна-славянафільскім духам. Выступаў супраць крытычнага кірунку ў рус. л-ры. Даследаваў нац. асаблівасці грамат. ладу рус. мовы.
т. 1, с. 202
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЬГІ́ЙСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1830,
буржуазная рэвалюцыя ў бельгійскіх абласцях Нідэрландскага каралеўства. Аб’яднанне Бельгіі з Галандыяй у каралеўства Нідэрланды (паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15) выклікала бельгійска-галандскія эканам., рэліг. і моўныя супярэчнасці. У 1828 бельг. ліберальныя і каталіцкія партыі заключылі часовы саюз і павялі барацьбу за аддзяленне Бельгіі. Ідэя незалежнасці была падтрымана шырокімі масамі. Ліпеньская рэвалюцыя ў Францыі (1830) стала каталізатарам узбр. паўстання ў Бельгіі. Бельгійская рэвалюцыя пачалася 25 жн. ў Бруселі і пашырылася на бельг. правінцыі. У выніку вераснёўскіх баёў амаль уся Бельгія была вызвалена ад галандскіх войскаў. 10.11.1830 бельг. Нац. кангрэс абвясціў незалежнасць Бельгіі.
т. 3, с. 85
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЕГА́ЛЬНЫ МАРКСІ́ЗМ»,
ідэйна-палітычная плынь рас. інтэлігенцыі ў 1890-я г. Прадстаўнікі «Л.М.» (П.Б.Струвэ, М.І.Туган-Бараноўскі, С.М.Булгакаў і інш.), выступаючы ў легальных часопісах «Новое слово» (1894—97), «Жизнь» (1897—1901), «Начало» (1899) і інш., выкарыстоўвалі палажэнні марксісцкай эканам. тэорыі для абгрунтавання развіцця капіталізму ў Расіі як прагрэсіўнай з’явы, але адмаўлялі ці рэвізавалі марксісцкую рэв. тэорыю. Яны выступалі супраць самадзяржаўя, за дэмакр. свабоды, развівалі ліберальныя тэорыі сац. рэфармавання капіталіст. грамадства. У сярэдзіне 1890-х г. разам з сацыял-дэмакратамі змагаліся супраць народніцтва і інш. тэорый, якія адмаўлялі капіталіст. шлях развіцця Расіі. З канца 1890-х г. перайшлі ад марксізму да лібералізму, іх лідэры сталі ядром партыі кадэтаў.
т. 9, с. 181
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛЬМЕРСТАН ((Palmerston) Генры Джон Тэмпл) (20.10.1784, Лондан — 18.10.1865),
брытанскі паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Скончыў Эдынбургскі (1803) і Кембрыджскі (1806) ун-ты. Напачатку паліт. кар’еры прымыкаў да торы, з 1830 — да вігаў. З 1807 дэп. палаты абшчын. З 1809 міністр па ваен. справах, у 1830—51 (з перапынкамі) міністр замежных спраў, у 1852—55 міністр унутр. спраў, у 1855—58 і з 1859 прэм’ер-міністр. У 1855—65 лідэр Ліберальнай партыі. Імкнуўся да захавання ў Еўропе прынцыпу «раўнавагі сіл» і ўмацавання ролі Вялікабрытаніі ў якасці яго гаранта; падтрымліваў нац. і ліберальныя рухі, калі іх дзейнасць і мэты супадалі з брыт. інтарэсамі. Адзін з ініцыятараў міжнар. прызнання незалежнасці Бельгіі. Садзейнічаў развязванню Крымскай вайны 1853—56. Урад П. анексіраваў Пенджаб (1849), задушыў Індыйскае народнае паўстанне 1857—59, Тайпінскае паўстанне ў Кітаі.
т. 12, с. 20
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЙ IX [свецкае Мастаі-Ферэці (Mastai-Ferretti) Джавані Марыя; 13.5.1792, г. Сенігалія, Італія — 7.2.1878],
папа рымскі з 1846. У 1846—47 правёў ліберальныя рэформы ў Папскай вобл., абвясціў амністыю для больш чым 10 тыс. палітзняволеных. У пач. Рэвалюцыі 1848—49 сфарміраваў урад (сак. 1848) з удзелам памяркоўных лібералаў, згадзіўся на абвяшчэнне канстытуцыі, адпраўку войск на аўстра-італьянскую вайну 1848—49. Але ў крас. 1848 асудзіў нац. вайну супраць Аўстрыі, заклікаў да інтэрвенцыі супраць аб’яўленай у Рыме рэспублікі, пакінуў Рым. Вярнуўся ў 1850 пасля падзення рэспублікі, праводзіў рэакц. палітыку. Аўтар «Сілабуса» (пералік грамадска-паліт. і рэліг. рухаў, якія падрываюць аўтарытэт папства). Пры ім скліканы ўсяленскі (I Ватыканскі) сабор (1869—70; гл. Ватыканскія саборы). Пасля ліквідацыі папскай улады над Рымам (1870) адмовіўся прызнаць аб’яднаную італьян. дзяржаву. Кананізаваны Іаанам Паўлам II (2000).
т. 12, с. 352
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БЧАК ((Dubček) Аляксандр) (27.11.1921, Угровец, Славакія — 7.11.1992),
чэшскі і славацкі паліт. дзеяч. У 1929—38 разам з бацькамі жыў у СССР. З 1939 чл. кампартыі Чэхаславакіі (КПЧ). Удзельнік славацкага нацыянальнага паўстання 1944. Чл. ЦК (1958—70) і Палітбюро (1963—69) КЛЧ. У 1963—68 1-ы сакратар ЦК кампартыі Славакіі. У студз. 1968 — крас. 1969 1-ы сакратар ЦК КПЧ, кіраўнік рэфарматарскага крыла партыі (ідэя «сацыялізму з чалавечым тварам»), ініцыятар «пражскай вясны». Пасля ўводу войск Варшаўскага дагавору ў Чэхаславакію (жн. 1968) пад націскам сав. парт. і дзярж. кіраўніцтва пагадзіўся спыніць ліберальныя пераўтварэнні («маскоўскае пагадненне»). У 1970 выключаны з партыі. З 1989 чл. «Грамадзянскага форуму». Палітычна рэабілітаваны ў выніку «аксамітнай рэвалюцыі» 1989. Дэп. Федэральнага сходу (парламента) у 1951—54, 1960—69 і з 1989, яго старшыня ў 1989—92. Удзельнік руху «Грамадства супраць насілля» (1989—91). у 1992 старшыня С.-д. партыі Славакіі. Загінуў у аўтакатастрофе. Аўтар успамінаў «Жыццё за свабоду» (апубл. ў 1993).
т. 6, с. 249
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)