лёс​2

(ням. Löss)

асадачная горная парода светла-жоўтага колеру, на якой фарміруецца ўрадлівая глеба.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лёс​1

(польск. los, ад с.-в.-ням. lōz)

1) незалежны ад волі чалавека ход падзей, збег абставін;

2) далейшае існаванне, будучыня;

3) доля, становішча ў жыцці (напр. жаночы л.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Лёс 1 ’доля, умовы далейшага існавання’, ’сутыкненне, збег абставін, акалічнасцей’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп.), ’жэрабя’ (драг., Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. лиосъ ’лёс, жэрабя’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. los, якое з с.-в.-ням. lōȝ ’лёс, доля, прызначэнне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 193; Кюнэ, Poln., 73; Чартко, Бел. лінгв. зб., 152; Слаўскі, 4, 333). Сюды ж гродз. лёсы ў выразе: лёсы на кій мераць ’рабіць выбар’ (Нар. словатв.), смарг. лёсы ’паперкі з нумарамі, якія выцягваюць пры жараб’ёўцы’ (Сцяшк. Сл.).

Лёс 2 ’вузкі прамежак, лаз’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.). Да лёз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лёс

(польск. los, ад с.-в.-ням. lôz)

1) незалежны ад волі чалавека ход падзей, збег абставін;

2) далейшае існаванне, будучыня (напр. л. чалавецтва);

3) доля, становішча ў жыцці (напр. жаночы л.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

лёс, доля, жыццё; наканаванасць, наканаванне (разм.); планіда, зорка, латарэя, кон (перан.); жытка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

залё́сіць

‘скласціся (пра лёс)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. залё́сіць -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. залё́сіла

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фарту́на, -ы, ж.

Лёс, удача, шчаслівы выпадак.

Ф. мне спадарожнічае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўнікнё́ны, -ая, -ае.

Якога нельга ўнікнуць; непазбежны.

Н. лёс.

|| наз. неўнікнёнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лёсападо́бны, -ая, -ае.

Падобны па сваіх уласцівасцях і выгляду на лёс².

Лёсападобныя суглінкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калёсы, -лёс.

Конная чатырохколая гаспадарчая павозка.

Запрэгчы каня ў к.

|| прым. калёсны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)