вёска ў Крынкаўскім с/с Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.Засн. ў 1963. Цэнтр саўгаса. За 14 км на З ад г.п.Лёзна, 30 км ад Віцебска, 2 км ад чыг. ст. Выдрэя. 283 ж., 110 двароў (2000). Сярэдняя школа, б-ка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛІ́,
вёска ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 27 км на Пн ад гар. пасёлка і 28 км ад чыг. ст.Лёзна, 67 км ад Віцебска. 339 ж., 130 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Мемар. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛЯШКО́ВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Лёзненскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на Пн ад гар. пасёлка і чыг. ст.Лёзна, 54 км ад Віцебска. 459 ж., 184 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкія могілкі сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАМЫ́СЛЕНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Лёзненскім р-не Віцебскай вобл. на р. Чарніца (прыток Лучосы), за 10 км на ПдЗ ад г.п.Лёзна. Створана ў 1962. Пл. 1,16 км². Даўж. 8 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 5 м, аб’ём вады 2,25 млн.м³. Берагавая лінія звілістая: правы бераг пад лесам, левы забалочаны. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛІ́НАВА, Грабеніцкае возера,
у Лёзненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мошна, за 7 км на Пн ад г.п.Лёзна. Пл. 0,28 км², даўж. больш за 1 км, найб.шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі каля 2,7 км. Пл. вадазбору 3,75 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, параслі хмызняком. Берагі высокія, месцамі зліваюцца са схіламі. На Пн упадае ручай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРО́НЫ,
вёска ў Беларусі, у Віцебскім р-не. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 16 км на У ад Віцебска, на шашы Віцебск—Лёзна. 756 ж., 314 двароў (1996). Міжнар. вузел сувязі. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. У час Вял.Айч. вайны была спалена. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік на месцы бою рус. і франц. войск у 1812.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ШНА,
рака ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Чарніца (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 33 км. Пл. вадазбору 335 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Шэркіна. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша. Асн. прытокі: Брыжоўка, Рубяжніца (злева), Скулянка (справа). Даліна скрынкападобная, звілістая. Пойма двухбаковая. Рэчышча шыр. 4—6 м, у вусцевай ч. 10—12 м. На рацэ г.п.Лёзна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРШЭ́ВА ГАРА́,
вышэйшы пункт Віцебскага ўзвышша і Беларускага Паазер’я. У Лёзненскім р-не Віцебскай вобл., за 15 км на Пн ад г.п.Лёзна, каля в. Гаршэва. Выш. 296 м. Складзена з марэны, перакрыта лёсападобнымі суглінкамі апошняга паазерскага зледзянення. Мае спадзістапукатую форму, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Паўд. і ўсх. схілы спадзістыя (да 5°), паўд. і зах. стромкія (да 20°), эрадзіраваныя. Глебы дзярнова-падзолістыя на лёсападобных суглінках. Большая ч. Гаршэвай гары разарана, на стромкіх участках паласа лесу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁЗНЕНСКІ КАНСЕ́РВАВА-АГАРОДНІНАСУШЫ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д Знаходзіцца ў г.п.Лёзна Віцебскай вобл. Будаўніцтва пачата ў 1952. У 1955 пушчаны агароднінасушыльны цэх, на базе якога ў 1958 наладжаны выпуск кансерваў. З 1966 кансервава-агароднінасушыльны камбінат. У 1971—75 пабудаваны корпус па вытв-сці бульбяной крупкі, механізаванае сховішча для агародніны, чыг. ветка. З 1976 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): пладова-агароднінныя кансервы, сушаныя агародніна і бульба, сухое бульбяное пюрэ, бульбяны прадукт абсмажаны «Арыгінальны», бульбяныя чыпсы, грыбы вешанка (свежыя, сушаныя, кансерваваныя), мінер. вада «Лётцы», напітак пладовы моцны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЁЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Лёзненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мошна, за 2 км на ПдЗ ад г.п.Лёзна. Пл. 0,72 км², даўж. 2,65 км, найб.шыр. 380 м, найб.глыб. 13 м, даўж. берагавой лініі 5,84 км. Пл. вадазбору 9,4 км².
Схілы катлавіны выш. да 3 м, паўн. да 10 м, пераважна разараныя, усх. параслі хмызняком. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, на З і У сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Выцякае ручай у р. Мошна. Зарастае да глыб. 2,2 м.