вёска ў Яськаўшчынскім с/с Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр с.-г.вытв. кааператыва. За 12 км на ПнУ ад гар. пасёлка і чыг. ст. Лёзна, 51 км ад Віцебска. 315 ж., 127 двароў (2003). Сярэдняя школа, дзіцячы сад, б-ка, клуб, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан.