ляха́, -і́, ДМ лясе́, мн. ле́хі і (з ліч. 2, 3, 4) ляхі́, лех і ле́хаў, ж. (разм.).

Шырокая града ў агародзе.

Пасадзіла цэлую ляху цыбулі.

|| памянш. ле́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЛЕХ, ЧЭХ, РУС,

паводле польскіх і чэшскіх летапісных легенд, стараж. слав. князі, браты. Паходзілі з Харватыі або з Паноніі (цяпер тэр. Венгрыі), сыны яе правіцеля Пана. Паводле польскіх і чэш. хронік (найб. раннія — 14 ст.), Лех — стваральнік польскай дзяржавы. Ён заснаваў яе першую сталіцу — г. Гнезна (значыць «гняздо») у Вял. Польшчы на месцы, дзе знайшоў гняздо белага арла (выява гэтай птушкі стала гербам Польшчы). Ад Леха вяла радаслоўную першая (легендарная) польская дынастыя. У імені Лех увасобілася стараж. назва палякаў — ляхі. Чэх упершыню згадваецца ў хроніцы Космача (пач. 12 ст.), пазней у хроніках 14 ст. Даліміла і Пулкавы. Паводле польскіх крыніц (Велікапольскай хронікі, Хронікі Длугаша), ён — самы малодшы брат Леха. Чэшская паэма «Суд Любушы» паведамляе, што Чэх з дружынай пасяліўся на берагах трох рэк на 3, Пд і У ад сучаснай Прагі. Лічыцца заснавальнікам Чэшскай дзяржавы. Рус упершыню згадваецца ў Велікапольскай хроніцы як сярэдні брат Леха і Чэха, паводле Длугаша, ён унук Леха. Лічыцца заснавальнікам Старажытнарускай дзяржавы. У міфе пра Л., Ч., Р. адлюстравалася адзінства паходжання слав. народаў.

Літ.:

«Великая хроника» о Польше, Руси и их соседях XI—XIII вв.: Пер. с лат. М., 1987.

Ю.​В.​Бажэнаў.

М.Лефеўр.

т. 9, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абло́г Закінутае поле са слядамі ляхі і разораў (Бабр., Гом., Маз., Хойн. ДАБМ, Брэст. Нарысы 372, Дзярж., Смален. Дабр., Сядл. губ. Бес. 309).

в. Слабада Аблог (1733) каля в. Ельня Слаўг. (ЦДГА БССР, ф. 2349, вып. 1, спр. 1, л. 78).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)