Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
мирско́й
1.уст. (людской) людскі́;
мирска́я молва́людска́я гаво́рка; пагало́ска;
2.(светский) све́цкі, лю́дскі;
мирски́е дела́ све́цкія (людскі́я) спра́вы;
мирска́я суета́людска́я ма́рнасць;
3.ист. грама́дскі;
мирска́я изба́ збо́рня;
мирская схо́дка сход грамады́, вяско́вы сход.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хо́рамны, ‑ая, ‑ае.
Той, хто валодае хорамам, жыве ў хораме. Ты [князь] ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць, Кроў, якой і твая моц не змажа.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
быльнёг, ‑нягу, м.
Тое, што і быльнік. На агароджы, на бадай што голых ужо вішнях, на прыдарожным быльнягу вісела павуцінне «бабінага лета».Шамякін.Там [на пустцы] нават трава людская не расце. Адзін сівец з быльнягом толькі раскашуюцца ўлетку.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Засланіўшы сабой, зрабіць менш прыкметным, менш бачным. Воблакі прыцьмілі сонца.//перан. Засланіць, адсунуць на задні план. — Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чапі́ць, чаплю, чэпіш, чэпіць; зак., каго-што і чаго.
Разм. Закрануць, зачапіць. [Юзік:] — А мяне адвялі на перавязачны пункт, а адтуль павезлі ў Адэсу ў шпіталь. Куля чапіла касці.Крапіва.Такіх дубоў цяпер рэдка дзе ўбачыш. Іх не чапіла рука людская.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіве́ц, сіўцу, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства злакаў з цвёрдым шчацінападобным сцяблом, якая сустракаецца на дрэннай пашы, лузе. За шляхам, што вёў у Старочын, ляжаў абшар пяску, парослы рэдзенькім сіўцом.Чарнышэвіч.Там [на пустыры] нават трава людская не расце. Адзін сівец з быльнягом толькі раскашуюцца ўлетку.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КО́НАН (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 23.4.1934, в. Вераскава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. філосаф, гісторык, літ. крытык. Д-рфілас.н. (1982). Скончыў БДУ (1959). З 1962 у ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1991 заг. аддзела Нац.навук.-асв. цэнтра імя Ф.Скарыны. Даследуе тэарэтыка-метадалагічныя праблемы філасофіі і культуралогіі, гісторыю эстэт. думкі, пытанні фалькларыстыкі і літ.-знаўства Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1984 за цыкл работ па гісторыі філас. і грамадскай думкі Беларусі (апубл. ў 1973—80).
Тв.:
Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 гт.). Мн., 1968;
Демократическая эстетика Белоруссии (1905—1917 гг.). Мн., 1971;
Адам Бабарэка: Крытыка-біягр. нарыс. Мн., 1976;
От Ренессанса к классицизму: (Становление эстет. мысли Белоруссии в XVI—XVIII вв.). Мн., 1978;
Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. Мн., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пагу́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
1. Чутка, размова; вестка. Па вёсцы паўзла няпэўная пагудка пра.. паход з бомбай.Асіпенка.Увогуле,.. людская пагудка ўбірала забастовачныя падзеі ў фарбы гераічнасці.Гартны.
2. Напеў, мелодыя, песня. Я для нівы пагудку зайграю, Каб радзіла спарней дабрын[ю].Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчаўчо́к, ‑чка, м.
1. Рэзкі, кароткі, адрывісты гук, які ўтвараецца пры рэзкім сутыкненні, рабоце механізма і пад. Сухі, ледзь чутны шчаўчок пачуўся ў пакоі — патрон даў асечку.Лупсякоў.
2. Тое, што і пстрычка. Ад шчаўчка пігмея ляцяць тарчма, Паўзуны, бяскрылае зло, Накіп людская, свінушнік, карчма, Эстэцкіх гадзін, кубло.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)