Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
лы́жы, лыж і -аў, адз. лы́жа, -ы, ж.
Плоскія драўляныя або пластыкавыя палазкі для перамяшчэння па снезе, прымацаваныя да абутку.
Хадзіць на лыжах.
|| прым.лы́жны, -ая, -ае.
Л. паход.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
е́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1.гл. елка.
2.у знач.прысл.е́лачкай. Пра ўзор, размяшчэнне чаго-н.
Вышываць елачкай (у елачку).
Падымацца на лыжах елачкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лы́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лыжаў. Лыжная фабрыка. Лыжны след.// Прызначаны для хадзьбы на лыжах. Лыжка касцюм.// Звязаны з хадзьбой, бегам на лыжах. Лыжны спорт. Лыжны паход.
2. Які складаецца з лыжнікаў. Лыжная каманда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дваябо́рац, ‑рца, м.
Спартсмен, які займаецца дваяборствам (лыжныя гонкі і скачкі на лыжах з трампліна).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ski jumping[ˈski:dʒʌmpɪŋ]n. скачкі́ на лы́жах;
a ski-jumping board лы́жны трамплі́н
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
сла́лам, ‑а, м.
Скарасны спуск на лыжах з гары па спецыяльнай трасе як від горналыжнага спорту. Спаборніцтвы па слаламу.
[Нарв. slalom.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ката́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. Ездзіць на чым-н., у чым-н. дзеля прагулкі.
К. на кані.
К. на лыжах.
2. Шмат разоў ездзіць куды-н., раз’язджаць (разм.).
К. за дзяржаўны кошт.
|| наз.ката́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МАРШ (ад франц. marche шэсце, рух наперад) (ваен.), арганізаванае перамяшчэнне войск у паходных калонах на трансп. сродках, баявых машынах або ў пешым парадку, у т. л. на лыжах. Як правіла, праводзіцца скрытна, пераважна ноччу. Пры арганізацыі М. забяспечваюцца: разведка, ахова, абарона ад зброі масавага паражэння, маскіроўка, інжынернае, тэхн. і тылавое забеспячэнне. М. можа праводзіцца на вял. (больш як 1 сутачны пераход) і малыя адлегласці. М.-кідкі — імклівае перамяшчэнне падраздзяленняў на кароткія дыстанцыі — адначасова з’яўляюцца адной з форм фіз. трэніроўкі ваеннаслужачых. Тэрміны «М.-манеўр» і «фарсіраваны М.» выйшлі з ужытку. У сучасных умовах войскі на М. за суткі здольны прайсці: аўтамаб. калоны да 400 км, змешаныя (танкі, аўтамабілі і інш.) — 300 км, пешым парадкам або на лыжах — 30—50 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДНАЛЫ́ЖНЫ СПОРТ,
від спорту, у аснове якога хуткае перамяшчэнне спартсмена па паверхні вады на спец.лыжах пры дапамозе буксіровачнага троса (за катэрамі ці на электрацязе). Т. зв. вадналыжнае трохбор’е ўключае слалам, фігурнае катанне і скачкі на лыжах з трампліна. У слаламе (на 2 ці 1 лыжы) спаборнічаюць у хуткім і правільным праходжанні трасы; у фігурным катанні спартсмены за пэўны час павінны выканаць як мага больш складаных фігур, якія ацэньваюцца ў ачках; у скачках з трампліна (драўлянага насцілу выш. 150 см для жанчын і 180 см для мужчын) ацэньваецца далёкасць і тэхніка палёту. Як від спорту аформіўся ў 1930-я г. ў ЗША. У 1947 створаны Сусв. вадналыжны саюз; чэмпіянаты свету з 1949.
На Беларусі актыўна развіваецца з сярэдзіны 1960-х г. З 1964 праводзяцца чэмпіянаты Беларусі. Бел. майстры воднага спорту былі (з 1973) шматразовымі пераможцамі і прызёрамі чэмпіянатаў СССР (заваявана 167 медалёў), уладальнікамі кубка СССР; на чэмпіянатах свету і Еўропы, спаборніцтвах на Кубак свету і Кубак Еўропы заваявана (на 1995) больш як 150 медалёў, з іх больш за 60 залатых. Найб. поспеху дасягалі І.Потэс, А.Мінянок, Дз.Яскевіч, М.Амяльянчык, Ю.Грамыка, А.Паўлава, А.Надзін і інш.Нац. зборная Беларусі — чэмпіён Еўропы ў спаборніцтвах на электрацязе (1990) і на класічных лыжах (1992).