Лу́шчык1 ’лён-скакунец, самасейны лён, семя якога высыпалі ў купальскую ноч на магілу, каб выклікаць дождж’ (Уладз.; драг., КЭС). Да лу́шчыць (гл.). Матывацыя: лён адразу ж вылушчваўся, як толькі трохі паспяваў. Аналагічна ўтвораны лушчыклузан’ (ТС, віл., Сл. ПЗБ), а таксама лу́шчыкі ’расколатыя пруты, з якіх плялі кашы’ (паст., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лузга́н1, лузгане́ц, лузга́нік, лузга́нчык ’вялікі спелы арэх, які сам выпадае са шкарлупіны’ (Нас., Дразд., Гарэц.; мсцісл., Мат. Маг.), лузганнё ’ачышчаныя, поўныя арэхі’ (Нас.). Да лузга́ць (гл.). Гл. таксама лузан і лузаць.

Лузга́н2 ’дзіцё з поўным і чыстым тварам’ (Нас.), лузка́н ’тоўсты чалавек’ (Бяльк.), лузканнё ’здаровыя дзеці’ (Юрч. Вытв.) — у выніку семантычнага пераносу з лузга́н1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)