сарвігалава́, -ы́, мн. -ло́вы і (з ліч. 2, 3, 4) -лавы́, -ло́ў, м. і ж. (разм.).

1. Гарэза, свавольнік.

2. Адважны чалавек, які ні перад чым не спыняецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыбало́ў, -ло́ва, мн. -ло́вы, -ло́ваў. м.

1. Чалавек, які ловіць рыбу (вудай, перамётам і пад.).

Р.-аматар.

2. Тое, што і рыбак.

Р. з вялікім стажам.

|| прым. рыбало́ўны, -ая, -ае.

Рыбалоўныя снасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перепели́ный перапялі́ны; перапёлчын;

перепели́ная охо́та перапялі́ныя ло́вы;

перепели́ное гнездо́ перапёлчына гняздо́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лоў ’паляванне’ (Гарэц., Др.-Падб., Сл. ПЗБ і інш.). Гл. ловы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзеясло́ў, -ло́ва, мн. -ло́вы, -ло́ваў, м.

У граматыцы: часціна мовы, што абазначае дзеянне або стан прадмета і змяняецца па часах, асобах і ліках.

Аднакратны д.

Дапаможны д.

Неазначальная форма дзеяслова.

Безасабовыя дзеясловы.

Рознаспрагальны д.

|| прым. дзеясло́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

охо́таI ж.

1. (на кого, что, за кем) палява́нне, -ння ср.;

2. (занятие охотой) паляўні́цтва, -ва ср.;

3. (занятие ловлей) ло́вы, -ваў ед. нет;

перепели́ная охо́та перапялі́ныя ло́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Піўні́чы, у прымаўцы: быў піўні́чым, а цяпер — ні́чым ’гаспадар віннага склепа’ (Янк. БП). Параўн.: пасада ў ВКЛ — піўнічы, паводле старажытнай мадэлі лоўчы (ад ловы ’паляванне’). З польск. piwniczy ’тс’, або самастойнае ўтварэнне ад піўніца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паляванне; ловы (уст., мн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ма́лец, мальца, м.

Разм. Падлетак, юнак; хлопец. Увесь іх выпуск — сто сорак мальцаў і дзяўчат — усе большыя за Міхася. Брыль. Выедзе пан Дастаеўскі да Варшавы, або ў госці да суседзяў, або на ловы ў пушчу, — палячка толькі таго і чакае. Гукне мальца да сябе і просіць, каб ён іграў. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́вішча У актах. Месца, дзе ловяць звяроў, птушак, рыбу (Нас. АУ). Тое ж ловы.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)