аўстрыйскі акцёр. Адзін з заснавальнікаў сцэнічнага рэалізму ў аўстр. т-ры. Працаваў у т-рах Германіі (Нюрнберг, Лейпцыг і інш.), з 1821 у «Бургтэатры» (Вена). Акцёр моцнага тэмпераменту, высокай культуры сцэнічнага слова. З аднолькавым поспехам выконваў камедыйныя і трагедыйныя ролі: Лір, Фальстаф («Кароль Лір», «Генрых IV» У.Шэкспіра), Антон («Марыя Магдаліна» К.Ф.Гебеля) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХ (Bach),
нямецкі род, з якога паходзяць некалькі пакаленняў музыкантаў 16 — пач. 19 ст., у т. л. І.С.Бах і яго сыны: Вільгельм Фрыдэман (22.11.1710, Веймар — 1.7.1784), кампазітар і арганіст. Сярод твораў опера «Лаузус і Лідзія», «Нямецкая меса» (незак.), 21 кантата, 9 сімфоній, 5 канцэртаў для клавесіна, інстр. творы, харальныя прэлюдыі, фугі, каноны для аргана, творы для клавесіна. Карл Філіп Эмануэль (8.3.1714, Веймар — 14.12.1788), кампазітар і клавесініст. Найб. значныя дасягненні ў музыцы для клавіра (каля 50 канцэртаў). З інш.тв.: араторыі, «Страсці», магніфікат, кантаты, сімфоніі, камерна-інстр. творы. Аўтар значных тэарэт. прац аб прынцыпах выканальніцтва (у т. л.кн. «Вопыт правільнага спосабу ігры на клавіры», 1753—62, факс. выд. 1957). Іаган Крысціян (5.9.1735, Лейпцыг — 1.1.1782), кампазітар, арганіст, клавесініст. Жыў у Мілане, Лондане. Сярод тв.: 12 опер, у т. л. «Фемістокл» (1772), «Амадыс дэ Голь» (1779), каля 10 пастыча, арыі і кантаты, каля 50 сімфоній, 13 уверцюр, 31 сімфонія-канцэрт, 37 канцэртаў для фп. і інш.інстр., духоўныя творы. Іаган Крыстоф Фрыдрых (21.6.1732, Лейпцыг — 26.1.1795), кампазітар, клавесініст. Аўтар араторый, духоўных і свецкіх кантат, квартэтаў, твораў для клавесіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ФМАЙСТЭР ((Hofmeister) Вільгельм Фрыдрых Бенядзікт) (18.5.1824, г.Лейпцыг, Германія — 12.1.1877),
нямецкі батанік, адзін са стваральнікаў эмбрыялогіі раслін. Праф. Гейдэльбергскага (з 1863) і Цюбінгенскага (з 1872) ун-таў. Навук. працы па фізіялогіі раслін. Апісаў утварэнне семязавязі і зародкавага мяшка, працэс апладнення і развіццё зародка ў пакрытанасенных раслін (1849). Даказаў адзінства цыкла развіцця споравых і насенных раслін (1851), вызначыўшы чаргаванне бясполага (спарафіт) і палавога (гаметафіт) пакаленняў у імхоў, дзярэз, хвашчоў, папарацей і голанасенных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЙКАРТ ((Leuckart) Рудольф) (7.10. 1822, г. Гельмштэт, Германія — 6.2. 1898),
нямецкі заолаг, адзін з заснавальнікаў паразіталогіі. Праф. ун-таў у г. Гісен (з 1850) і г.Лейпцыг (з 1870). Навук. працы па біялогіі паразітычных чарвей, у т. л. стужачных, трыхінелы, параўнальнай марфалогіі і сістэматыцы беспазваночных. Падзяліў прамяністых жывёл на 2 тыпы: кішачнаполасцевыя і ігласкурыя.
Тв.:
Рус.пер. — Общая естественная история паразитов, особенно видов, водящихся у человека. СПб., 1881.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЛЕ́АД ((Macleod) Джон Джэймс Рыкард) (6.9.1876, Клюні, Вялікабрытанія — 16.3.1935),
англійскі фізіёлаг. Вучыўся ва ун-тах г. Абердзін і г.Лейпцыг (Германія). У 1903—18 у ЗША; з 1918 праф. ун-та г. Таронта (Канада). Вывучаў функцыі дыхальнага цэнтра мозга, эксперым. гліказурыю, утварэнне малочнай к-ты, колькасць цукру ў крыві. Адкрыў інсулін (разам з Ф.Г.Бантынгам і Ч.Г.Бестам), распрацаваў метад яго выкарыстання для лячэння цукр. дыябету. Нобелеўская прэмія 1923 (разам з Бантынгам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНК ((Penck) Альбрэхт) (25.9.1858, г.Лейпцыг, Германія — 7.3.1945),
нямецкі геамарфолаг і географ. У 1885—1906 праф. Венскага ун-та, у 1902—26 праф. і дырэктар Ін-та геаграфіі і акіянаграфіі Берлінскага ун-та. Навук. працы па тэорыі агульнай геамарфалогіі і палеагеаграфіі чацвярцічнага (антрапагенавага) перыяду, даследаванні па геамарфалогіі Альпаў, Пірэнеяў, Канады, Аўстраліі і інш. рэгіёнаў, а таксама гідраграфіі р. Дунай. Адзін з распрацоўшчыкаў геамарфалагічнай класіфікацыі кліматаў і канцэпцыі стараж. зледзянення Альпаў (вылучыў 4 ледавіковыя эпохі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ТГУС (Grotthuss, Grothuß) Крысціян Іаган Дзітрых (Тэадор) фон (20.1.1785, г.Лейпцыг, Германія — 26.3.1822), фізік і хімік. У 1803—08 вучыўся ў Лейпцыгу, Парыжы, Рыме. З 1808 праводзіў навук. даследаванні ў сваім маёнтку Гедучай у Літве. Навук. працы па электра- і фотахіміі, будове рэчыва. Прапанаваў тэорыю электролізу (1805), сфармуляваў першы закон фотахіміі (закон Гротгуса): фотахім. рэакцыю ў рэчыве можа выклікаць толькі тая частка падаючага на яго святла, якую рэчыва паглынае (1818).
Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1952; віцэ-прэзідэнт з 1965). Скончыў Лейпцыгскі ун-т (1934). У 1935—39 і 1946—50 ва Універсітэцкім каледжы ў Лондане, з 1952 праф. і заг. кафедры біяфізікі ў ім жа. Навук. працы па нервова-мышачнай фізіялогіі і біяфізіцы, пераважна па вывучэнні механізму генерацыі біяэл. патэнцыялаў, сінаптычнай перадачы ад клеткі да клеткі і фіз.-хім. уласцівасцей клетачных мембран. Нобелеўская прэмія 1970 (разам з Дж.Аксельрадам і У.Эйлерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ДВІГ ((Ludwig) Карл Фрыдрых Вільгельм) (29.12.1816, г. Вітцэнгаўзен, Германія — 24.4.1895),
нямецкі фізіёлаг, стваральнік школы фізіёлагаў. Скончыў Марбургскі ун-т (1839), працаваў у ім (з 1846 праф.). З 1849 праф. ун-та ў г. Цюрых (Швейцарыя), з 1855 — Ваенна-мед. акадэміі ў Вене. З 1865 узначальваў Ін-т фізіялогіі ў г.Лейпцыг. Прапанаваў фіз. тэорыю мочааддзялення, адкрыў сакраторныя нервы слінных залоз, даследаваў дзейнасць сардэчна-сасудзістай сістэмы, газаабмен. Адкрыў цэнтраімклівы нерв, які адыходзіць ад дугі аорты, паказаў яго ролю ў рэгуляванні дзейнасці сардэчна-сасудзістай сістэмы.
нямецкі жывапісец, графік. Вучыўся ў маст. школе ў Веймары, Парыжы і Жэневе (1903—04). З 1904 працаваў у Берліне, з 1937 у эміграцыі. Экспрэсіянісцкімі прыёмамі ўвасабляў трагедыю асуджанага на пагібель чалавецтва: цыклы афортаў «Твары» (1914—18), літаграфіі «Ноч», «Пекла» (1918—19), трыптыхі «Ад’езд» (1935) і «Арганаўты» (1949—50). Ствараў драм. кампазіцыі, часта з глыбокім падтэкстам, партрэты, пейзажы, нацюрморты: «Узнясенне» (1909), «Зняцце з крыжа» (1917), «Старая акторка» (1926), «Аўтапартрэт у смокінгу», «Вялікі нацюрморт з падзорнай трубой» (абодва 1927), «Лунаючы» (1944) і інш.