іо́нна-легі́раваны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. іо́нна-легі́раваны іо́нна-легі́раваная іо́нна-легі́раванае іо́нна-легі́раваныя
Р. іо́нна-легі́раванага іо́нна-легі́раванай
іо́нна-легі́раванае
іо́нна-легі́раванага іо́нна-легі́раваных
Д. іо́нна-легі́раванаму іо́нна-легі́раванай іо́нна-легі́раванаму іо́нна-легі́раваным
В. іо́нна-легі́раваны (неадуш.)
іо́нна-легі́раванага (адуш.)
іо́нна-легі́раваную іо́нна-легі́раванае іо́нна-легі́раваныя (неадуш.)
іо́нна-легі́раваных (адуш.)
Т. іо́нна-легі́раваным іо́нна-легі́раванай
іо́нна-легі́раванаю
іо́нна-легі́раваным іо́нна-легі́раванымі
М. іо́нна-легі́раваным іо́нна-легі́раванай іо́нна-легі́раваным іо́нна-легі́раваных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыро́дна-легі́раваны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыро́дна-легі́раваны прыро́дна-легі́раваная прыро́дна-легі́раванае прыро́дна-легі́раваныя
Р. прыро́дна-легі́раванага прыро́дна-легі́раванай
прыро́дна-легі́раванае
прыро́дна-легі́раванага прыро́дна-легі́раваных
Д. прыро́дна-легі́раванаму прыро́дна-легі́раванай прыро́дна-легі́раванаму прыро́дна-легі́раваным
В. прыро́дна-легі́раваны (неадуш.)
прыро́дна-легі́раванага (адуш.)
прыро́дна-легі́раваную прыро́дна-легі́раванае прыро́дна-легі́раваныя (неадуш.)
прыро́дна-легі́раваных (адуш.)
Т. прыро́дна-легі́раваным прыро́дна-легі́раванай
прыро́дна-легі́раванаю
прыро́дна-легі́раваным прыро́дна-легі́раванымі
М. прыро́дна-легі́раваным прыро́дна-легі́раванай прыро́дна-легі́раваным прыро́дна-легі́раваных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ІНСТРУМЕНТА́ЛЬНАЯ СТАЛЬ,

вугляродзістая, легіраваная і хуткарэзальная (высокалегіраваная) сталь для вырабу інструментаў і іх рабочых частак.

З вугляродзістых І.с. робяць рэжучы, слясарны, сталярны, вымяральны інструмент і дэталі простай формы для штампаў; з легіраваных — пераважна штампавы інструмент для дэфармавання ў халодным або гарачым стане, а таксама рэжучы, хірургічны, вымяральны і ўдарны інструмент. Хуткарэзальныя І.с. захоўваюць цвёрдасць пры нагрэве да 600—650 °C (валодаюць т.зв. чырвонаўстойлівасцю), выкарыстоўваюцца пераважна для вырабу металарэзнага інструменту. Вугляродзістыя і легіраваныя І.с. выплаўляюць у мартэнаўскіх або электрасталеплавільных печах (з большай колькасцю вугляроду і меншай — серы і фосфару), хуткарэзальныя — у электрасталеплавільных.

У.​Р.​Канцін.

т. 7, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕГІ́РАВАННЕ (ням. legieren сплаўляць ад лац. ligare звязваць, злучаць),

увядзенне ў метал. сплавы спец. элементаў-дамешкаў для надання ім патрэбных фіз., хім., мех. і тэхнал. уласцівасцей.

Легіруюць звычайна расплаўленыя сплавы, часам — цвёрдыя (т.зв. паверхневае Л. — дыфузійная металізацыя, напр., алітаванне, азатаванне, берылізацыя, цэментацыя). У якасці легіруючых элементаў пры Л. жалезавугляродзістых сплаваў (сталей, чыгуну) выкарыстоўваюць хром, нікель, малібдэн, марганец, крэмній, вальфрам, ванадый, тытан і інш.; пры Л. каляровых металаў і сплаваў — цынк, алюміній, крэмній, медзь, марганец, магній і інш. Легіруючыя элементы могуць утвараць з асн. металам (сплавам) эўтэктыкі, цвёрдыя растворы, хім. злучэнні (карбіды, аксіды, нітрыды), якія надаюць сплаву новыя ўласцівасці. На аснове Л. створаны легіраваная сталь, легіраваны чыгун, бронза, дуралюмін, сілумін і інш. Л. наз. таксама дазіраванае ўвядзенне пабочных атамаў, дамешак, структурных дэфектаў унутр цвёрдага цела (пераважна паўправаднікоў) бамбардзіроўкай іх паверхні іонамі (іоннае Л.) для змены эл. уласцівасцей. Л. вядома са старажытнасці (пра гэта сведчаць знойдзеныя ўзоры халоднай зброі). У Расіі з 1830-х г. прамысл. доследы Л. праводзіў П.П.Аносаў. Ён распрацаваў тэорыю і тэхналогію выплаўкі легіраванай сталі.

т. 9, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

stal

ж. сталь;

odlewnia ~i — сталеліцейны завод;

stal hartowana — загартаваная сталь;

stal stopowa — легіраваная сталь;

stal nierdzewna — нержавейная сталь

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сталь ж. Stahl m -(e)s;

бля́хавая сталь Sthlblech n -(e)s;

мартэ́наўская сталь Semens-Mrtin-Stahl m, SM-Stahl m, Mrtinstahl m;

я́касная сталь Qualitätsstahl m;

легі́раваная сталь legerter Stahl;

фасо́нная сталь Frmstahl m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)