Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лаўрэа́т ’званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і г. д.’, ’асоба, удастоеная такога звання’ (ТСБМ). Паходзіць з лац.laureātus ’увенчаны лаўрам’ < laurea ’лаўр, перамога, слава’ < laureus ’лаўровы’ < laurus ’лаўр’ (Слаўскі, 5, 78 з літаратурай). У бел. мову лексема, відаць, трапіла з рус., дзе з XIX ст. лічыцца запазычаннем з франц.lauréat (КЭСРЯ, 235). Да лаўр (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bay6[beɪ]n.
1.bot.лаўр, лаўро́вае дрэ́ва
2.pl.bays лаўро́вы вяно́к; ла́ўры
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КАМФО́РАВАЕ ДРЭ́ВА,
камфоравы лаўр (Cinnamomum camphora), кветкавая расліна сям. лаўровых, від роду карычнік, або карычны лаўр. Радзіма — Паўд.-Усх. трапічная Азія. Утварае лясы. Вырошчваюць у тропіках і субтропіках многіх краін, у т. л. на чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.
Шматгадовазялёнае дрэва да 50 мвыш. і 3 м у дыяметры, з карой, якая дае трэшчыны Лісце простае, скурыстае, бліскучае. Кветкі дробныя, белаватыя ці жаўтаватыя, сабраныя ў кальчакі. Плод — цёмна-сіняя сакаўная касцянка. Вегетатыўныя органы і плады маюць прыемны востры пах камфары. Тэхн., дэкар., інсектыцыдная і лек. расліна. Выкарыстоўваецца ў парфумерыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лаўро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лаўру, уласцівы яму. Лаўровы куст. Лаўровы пах.// Які здабываецца з лаўру. Лаўровы алей.
2.узнач.наз.лаўро́выя, ‑ых. Сямейства паўднёвых вечназялёных раслін, да якога адносяцца лаўр, камфорнае дрэва і інш.
•••
Лаўровы лістгл. ліст 1.
Лаўровы вянокгл. вянок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДА́ФНА,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі німфа, дачка багіні зямлі Геі і рачнога бога Пенея. Яна дала зарок захаваць цнатлівасць і бясшлюбнасць. Калі за ёю пагнаўся закаханы Апалон, Д. паклікала на дапамогу бацьку і ён ператварыў дачку ў лаўровае дрэва. Лаўр стаў любімай і свяшчэннай раслінай Апалона. На міф пра Д. напісана паэма «Метамарфозы» Авідзія, творы жывапісцаў Джарджоне, Н.Пусэна, Дж.Цьепала, кампазітараў Г.Шутца, А.Скарлаці і інш.