уха́пісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Прыдатны для хапання. Лапкі ў крыжадзюбаў учэпістыя, дзюба ўхапістая. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маршча́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і маршчына. Гусіныя лапкі маршчакоў ад вачэй пацягнуліся на скроні. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадшрубо́ўвацца, ‑аецца; зак.

Адшрубавацца ў многіх месцах — пра ўсё, многае. У адным буферы стакан аслаблы. Лапкі паадшрубоўваліся, — адказаў Сымонка. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жучо́к ’шпілька для валасоў’ (валож., Жд.). Сем. перанос памянш. жучо́к (гл. жук1) паводле функцыі: захватвае валасы, як лапкі жука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абсмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсмактаць. Караткевіч еў смажанае парасё і запіваў гарэлкай, а Даўгулевіч піў пярцоўку і абсмоктваў гусіныя лапкі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадраста́ць, ‑ае; зак.

Адрасці ў многіх месцах; адрасці на ўсіх, многіх. На елках паадрасталі светла-зялёныя маладыя лапкі, вершаліны некаторых былі ў чырвоных шышачках. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е́льнік, ‑у, м.

1. Яловы лес. Недзе ў гушчары маладога ельніку спявалі дразды. Новікаў.

2. зб. Насечаныя яловыя лапкі або дровы. Накласці ельніку ў вогнішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмайстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Зрабіць што‑н. з асаблівым стараннем; выштукаваць. Гусаку старому, каб хадзіў ля дому, Адмайструю танкі На крывыя лапкі. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўстапу́зы, ‑ая, ‑ае.

Разм. З тоўстым, вялікім жыватом. Убег у штаб дывізіі хударлявы, нястройны паручнік. Выцягнуўся, як сабачка на заднія лапкі, перад таўстапузымі панамі... Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зубкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Які мае няроўныя, ломаныя абрысы; зубчасты (у 2 знач.). Хораша распускаюцца яблынькі над вільготнымі шэрымі градамі, зубкаватыя лісточкі бярозы і лапкі памазаных мёдам кляновых лістоў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)