Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Hospitáln -s, -e і -täler шпіта́ль, лазарэ́т
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КО́ННЫ ЗАВО́Д,
гаспадарка, якая займаецца ўзнаўленнем і гадоўляй высакакласных коней на племя. Забяспечвае жарабцамі-вытворнікамі племянныя конегадоўчыя фермы с.-г. прадпрыемстваў. Мае спецыялізаваныя збудаванні: стайні, манежы, вет.лазарэт з ізалятарам, лабараторыю для штучнага асемянення, склады фуражу, конскага інвентару і інш. На Беларусі племянная і селекцыйная работа па конегадоўлі вядзецца на 6 К.з. Найбуйнейшыя з іх — Гомельскі, Мсціслаўскі, Мінскі імя Даватара, «Зарэчча» (г. Жодзіна Мінскай вобл.). Асн. метад — чыстапароднае развядзенне па лініях. Гадуюць беларускіх запражных коней, рускую цяжкавозную пароду, рускую рысістую пароду, тракененскую пароду і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рухо́мы, -ая, -ае.
1. Здольны рухацца, які можа рухаць.
Р. блок.
2. Які пераязджае з месца на месца.
Р. лазарэт.
3. Які можа змяняцца ў залежнасці ад умоў; які хутка развіваецца, мяняецца.
Рухомыя формы арганізацыі.
Рухомая з’ява.
○
Рухомая маёмасць (спец.) — такая, якая можа быць перамешчана з месца на месца.
Рухомы састаў — сукупнасць сродкаў аўтамабільнага, чыгуначнага і іншых відаў транспарту.
|| наз.рухо́масць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ІПАДРО́М (грэч. hippodromos ад hippos конь + dromos бег, месца для бегу),
комплекс збудаванняў для конна-спарт. спаборніцтваў, выпрабавання, трэнінгу і выставак племянных коней; установа, якая іх арганізуе. Бываюць І. для выпрабаванняў верхавых, рысістых, ламавых коней і камбінаваныя. На тэр. І. размяшчаюцца стайні, вет.лазарэт, кузня і інш.гасп. пабудовы, месцы для сядлоўкі і вывадкі коней перад скачкамі, т.зв. падок.
Вядомы са старажытнасці. І. Стараж. Грэцыі і Рыма мелі форму прамавугольнай ці закругленай пляцоўкі са сцяной пасярэдзіне. Вакол пляцоўкі — трыбуны для гледачоў (І. у Канстанцінопалі, 203—330). З канца 19 ст. іх будавалі ў вял. гарадах Беларусі, Расіі, Украіны і інш.Найб. буйныя сучасныя І.: Маскоўскі (Расія), Лексінгтонскі (ЗША), Нью-Маркет (Вялікабрытанія), Ланшан (Францыя), Пардубіцкі (Чэхія), Мадрыдскі (Іспанія) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
во́льнасць, ‑і, ж.
1. Свабода, незалежнасць. Мы кубкі ўздымалі За вольнасць людскую, за праўду на свеце.Броўка.[Белавус:] — Ішлі вы на смерць, на змаганне За люд наш, за вольнасць зямлі.Колас.// Самастойнасць, неабмежаванасць у дзеяннях. Дзесьці далёка засталася вайна, перапоўненыя салдатамі эшалоны, лазарэт, і вось ён вольны, сам па сабе, нікому не падуладны чалавек. Захацелася хутчэй і паўней адчуць гэтую вольнасць.Галавач.
2. Парушэнне агульнапрынятых правіл, адступленне ад нормы. Паэтычная вольнасць.
3. Нястрыманасць, фамільярнасць; нетактоўнасць. Вольнасць у абыходжанні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устро́іць, устрою, устроіш, устроіць; зак.
1.што. Наладзіць, зрабіць што‑н. Устроіць ілюмінацыю. Устроіць аблаву. □ [Маці:] — І на табе — вечарынку зноў хлопцы ўстроілі.Масарэнка.// Арганізаваць. [Вера:] — Хлопцы будуць выяўляць параненых. Лазарэт устроім. Паправяцца чырвонаармейцы — хтосьці павядзе за лінію фронту.Асіпенка.
2.што. Учыніць, справіць. Устроіць скандал. □ Гэта Цімох Будзік, спец па часці падпалаў, устроіў такую ілюмінацыю.Колас.
3.каго. Уладкаваць на работу, на якое‑н. месца. Устроіць хлопца на службу.
•••
Устроіць штуку — тое, што і адпаліць штуку (гл. адпаліць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бальніца, больніца / спецыяльная: лячэбніца / дзе вядзецца навуковая і навучальная работа: клініка / вайсковая: шпіталь, лазарэт
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
падула́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца пад уладаю каго‑, чаго‑н., залежны; несамастойны. Падуладныя краіны. □ Дзесьці далёка засталася вайна, перапоўненыя салдатамі эшалоны, лазарэт, і вось ён вольны, сам па сабе, нікому не падуладны чалавек.Галавач.// Падпарадкаваны волі, загаду каго‑, чаго‑н. Усе гукі зліліся неўзабаве ў адзін спеў машын, падуладных волі чалавека.Хадкевіч.У ліцейны цэх прыходзяць людзі смелыя і мужныя, бо гарачы метал падуладны толькі адважным.«ЛіМ»./узнач.наз.падула́дныя, ‑ых. Пан Счэхула добра ведаў магчымасці сваіх падуладных.Машара.
2.перан. Які паддаецца ўздзеянню, уплыву каго‑, чаго‑н. Мацней за ўсё памяць. Памяць народа. Яна не падуладна ні бурам, ні часу, ні войнам.Аляхновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рухо́мы, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны рухацца (аб прыстасаваннях, механізмах і пад.). Рухомы блок. □ Зроблены новы рухомы круг і прыстасаванні для дэкарацый.«Беларусь».
2. Які не знаходзіцца пастаянна на адным і тым жа месцы, здольны змяняцца. Рухомы націск у слове. □ [Вецер] разрываў полаг хмар, і тады праз рухомыя прасветы згасаючымі іскрамі падалі на зямлю зоркі.Шамякін.// Які пераязджае з месца на месца; проціл. нерухомы. Рухомы лазарэт. Рухомы магазін.// Прызначаны для перамяшчэння з месца на месца. Рухомая артылерыя. Рухомы мост. □ — Будзем ствараць невялікія рухомыя атрады, якія б змаглі знайсці прытулак і ў стэпе, — прапанаваў Андрэй.Няхай.
3. Які можа змяняцца ў залежнасці ад умоў. Рухомыя формы арганізацыі.// Які хутка развіваецца, мяняецца. Стыль пісьменніка, калі разглядаць яго як сувязі, што існуюць паміж асноўнымі вобразамі твораў, — з’ява рухомая.Юрэвіч.
•••
Рухомая маёмасцьгл. маёмасць.
Рухомы састаўгл. састаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)