Разм. Прыйсці да ладу, да згоды; памірыцца. [Саўка:] Эх, бяда з гэтымі старымі... Ніяк не паладзяцца!Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падла́дзіцца, -ла́джуся, -ла́дзішся, -ла́дзіцца; зак., пад каго-што, да каго-чаго.
1. Прызвычаіцца, прыстасавацца.
П. пад чые-н. крокі.
П. да працы напарніка.
2.перан. Прынараўліваючыся да чыіх-н. звычак, густаў, выклікаць сімпатыю да сябе.
П. да начальніка.
|| незак.падла́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́ладзіцца, ‑ладжуся, ‑ладзішся, ‑ладзіцца; зак.
Абл. Узяць напрамак, накіравацца. Каровы, не чуючы голасу Ігнася, адна за адной паднялі хвасты і выладзіліся на дарогу.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разла́дзіцца, ‑ладзіцца; зак.
1. Прыйсці ў няспраўнасць. Тады нешта разладзіўся ляжак і нельга было выпаліць у печы, каб не напусціць поўную хату дыму.Сачанка.
2. Расстроіцца, парушыцца, перастаць ладзіцца. Дружба разладзілася. □ Але вяселле ўжо разладзілася, госці паўставалі з-за стала і пачалі разыходзіцца.Сабаленка.[Галіна:] — [Пісаў], што ніколі не забудзе тых дзён... Пісаў, што ўспамінае, — таксама... Але хутка перапіска разладзілася.Мележ.
3. Страціць свой строй, лад. Станок разладзіўся.
4. Расстроіцца, сапсавацца (пра здароўе).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
працава́цца, ‑цуецца; безас.незак.
Ладзіцца, ісці спарней (пра работу). [Пятрусь:] — Працуецца — лепш не трэба. Як пайшоў з восені, дык і да гэтага часу раблю, а нядаўна дзесятнікам прызначылі.Сіўцоў.Працавалася Андрэю сёння лепш, чым калі-небудзь раней.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прызаду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Аддацца роздуму; задумацца. Злезшы з цягніка, .. Рыгор не на жарты прызадумаўся, як яму быць і што рабіць?Гартны.З першых тыдняў давялося моцна прызадумацца, чаму работа не ладзіцца і першы месячны план недавыканалі...Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кле́іцца, клеіцца; незак.
1.Разм. Станавіцца ліпкім, клейкім. Пальцы клеяцца ад смалы.
2. Паддавацца склейванню, клейцы. Папера добра клеіцца.
3.перан.(звычайназадмоўем). Разм. Атрымлівацца, ладзіцца. Справа не клеіцца. □ Размова паміж дзяўчатамі не клеілася.Карпюк.
4.Зал.да клеіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
make up
а) склада́ць (сказ)
б) выдумля́ць
в) загла́джваць (кры́ўду)
г) пакрыва́ць (выда́ткі, стра́ты), кампэнсава́ць
д) меркава́цца; ла́дзіцца, міры́цца з кім
е) падмалёўвацца, напу́дрывацца; грымірава́цца
ж) выраша́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)