Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
квасо́к, ‑ску, м.
Памянш.-ласк.да квас.
•••
З кваском — кіславаты на смак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кі́сла-сало́дкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адначасова і кіславаты і саладкаваты смак. Кісла-салодкі яблык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кіслі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Разм.Кіславаты прысмак у чым‑н. Вінаград з кіслінкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кефі́р, ‑у, м.
Густы кіславаты напітак, які вырабляюць з каровінага малака шляхам спіртавога і малочнакіслага браджэння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cierpkawy
даўкі; аскомісты; кіславаты
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
квас, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.
Кіславаты напітак, прыгатаваны на вадзе з хлеба з соладам, а таксама з фруктаў, ягад.
К. з каліны.
◊
Перабівацца з хлеба на квас — жыць бедна, галадаючы.
|| памянш.квасо́к, -ску́, м.
|| прым.ква́сны, -ая, -ае.
◊
Квасны патрыятызм (уст., неадабр.) — няправільнае, агульнае ўсхваленне ўсяго свайго, нават адсталых форм жыцця і побыту, і ганьбаванне ўсяго чужога.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
säuerlich
a
1) кіслава́ты
2) кі́слы (пра выраз твару і г.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кефі́р
(рус. кефир, ад асец. k’aepy)
густы кіславаты напітак, які вырабляецца з каровінага малака шляхам спіртавога і малочнакіслага браджэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
квас, ‑у, м.
1.Кіславаты напітак, прыгатаваны на вадзе з хлеба, сухароў або жытняй мукі з соладам. Хлебны квас. □ [Сынклета Лукінічна] прынесла поўны гладыш пахучага пеністага квасу.Шамякін.Прыемна пахне хлебны квас Ад рошчыны ў дзяжы.Хведаровіч.// Шыпучы напітак з вады і ягад, фруктаў або мёду.
2.Абл. Кіслая страва з буракамі, грыбамі і інш., гатаваная на гэтым напітку. [Пніцкі] прысеў да нізенькага стала, пасёрбаў з гаршка ўчарашняга квасу з грыбамі.Чорны.
•••
Перабівацца з хлеба на квасгл. перабівацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)