Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КІ́ЕЎСКАЯ ЗЯМЛЯ́,
гістарычная назва ў 9—15 ст. тэрыторыі на правым беразе сярэдняга цячэння Дняпра з цэнтрам у Кіеве. Да 1130-х г. у складзе Кіеўскай Русі, пасля распаду якой утварылася Кіеўскае княства. У 1240 спустошана мангола-татарамі. З 1362 у складзе ВКЛ, у 1471 на тэр. К.з. ўтворана Кіеўскае ваяводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ (Пётр Сяргеевіч) (22.1.1921, в. Мікулічы Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 22.12.1967),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Кіеўскаепях. вучылішча (1941). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Паўн.-Каўказскім, Паўд., Цэнтр., 1-м Бел. франтах. Вызначыўся ў час Бабруйскай аперацыі 1944, пры вызваленні вёсак на Пд ад Бабруйска. Да 1953 у Сав. Арміі, пасля на гасп. рабоце.
удзельнік партыз. руху ў Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Кіеўскаеартыл. вучылішча (1939). З пач. вайны на Зах. фронце, з жн. 1941 у партызанах — камісар групы, атрада, камандзір атрада, 121-га партыз. палка, які пасля гібелі К. названы яго імем. Вёска Сярмяжонка Бялыніцкага р-на перайменавана ў Асман-Касаева, у г.п. Бялынічы ўстаноўлены яго бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЎСКІ (Мікалай Арсенавіч) (22.2.1922, г. Гомель — 27.10.1989),
Герой Сав. Саюза (1945). Канд.ваен.н. (1953), дацэнт (1955). Скончыў Кіеўскаеартыл. вучылішча (1941), Ваен.артыл. акадэмію імя Дзяржынскага (1950). З 1940 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну на Паўн.-Зах., 2-м Прыбалт., 1-м Бел. франтах. Камандзір артыл. дывізіёна маёр Н. вызначыўся ў Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944 у баях на левым беразе Віслы каля г. Пулавы (Польшча). З 1972 выкладчык ваен. акадэміі, супрацоўнік НДІ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРМО́ЗА (Міхаіл Міхайлавіч) (19 8.1917, в. Чапля Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 24.6.1985),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Кіеўскаетанк. вучылішча (1941). У ВМФ з 1938. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40: у баі на Карэльскім перашыйку 8.2.1940 наводчык гарматы гаўбічнай батарэі матрос Гармоза з гарматы знішчыў варожыя ўмацаванні, што адкрыла шлях для наступлення сав. войск. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Волхаўскім, Паўн.-Зах., 1-м Бел. франтах: камандзір танка, танк. роты, у 1948—60 у органах МУСБССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КСЕЛІС (Вітаўтас Пранавіч) (н. 5.5.1936, г. Варняй, Літва),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Кіеўскаеваен. вучылішча самаходнай артылерыі (1958), Ваен.-паліт. акадэмію (Масква, 1970). З 1970 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. Даследуе пытанні дыялектыкі развіцця нацый і нац. адносін, метадалагічныя праблемы ваен. тэорыі і практыкі. Аўтар навук. і метадычных дапаможнікаў для слухачоў і ад’юнктаў вышэйшых навуч.ваен. устаноў.
Тв.:
Национальные отношения в СССР: диалектика развития на современном этапе. Мн., 1987;
Национальные отношения в СССР: закономерности и противоречия развития. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬКЕ́ВІЧ (Мікалай Мікалаевіч) (н. 1.8.1958, в. Бершты Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
рускі пісьменнік. Скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайск. вучылішча (1979), Акадэмію Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) Рас. Федэрацыі (1993). Служыў ва Узбекістане, Афганістане, Азербайджане. З 1992 нач. Цэнтра грамадскіх сувязей Упраўлення ФСБ Рас. Федэрацыі па Смаленскай вобл. Аўтар дакумент. твораў пра паліт. рэпрэсіі ў СССР, у т. л. на Смаленшчыне, пра лёсы дзеячаў бел. культуры — М.І.Гарэцкага (кн. «Душа дваілася...», 1997), Г.І.Гарэцкага («Акадэмік Гаўрыіл Гарэцкі», 1998), В.Ластоўскага, Я.Лёсіка, А.Ляўданскага і інш.
украінская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1968). Скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (1957). У 1957—81 салістка, з 1980 педагог-рэпетытар Кіеўскага т-ра оперы і балета. Яе творчасці характэрна дасканалае валоданне тэхнікай класічнага танца, глыбокі псіхалагізм у стварэнні вобразаў. Сярод партый: Донна Анна («Каменны валадар» В.Губарэнкі), танец агню («Чорнае золата» В.Гамалякі), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Мехменэ Бану («Легенда пра каханне» А.Мелікава), Мірта («Жызэль» А.Адана).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАВО́ЛЬСКІ (Ерафей Уладзіміравіч) (19.11.1903, в. Шалаеўка Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 21.4.1987),
генерал-лейтэнант (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Кіеўскаепях. вучылішча (1931), курсы «Выстрал» (1940), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1947). У Чырв. Арміі з 1925. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалт. і 1-м Бел. франтах: камандзір палка, нач. штаба, камандзір стралк. дывізіі, корпуса. Войскі 16-га корпуса на чале з Дабравольскім вызначыліся ў студз. 1945 у баях на р. Вісла каля г. Казімеж (Польшча) пры прарыве абароны і разгроме праціўніка. Да 1958 у Сав. Арміі.