Кругіта́ць ’вішчаць (пра парасят)’ (Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.). Не выключана кантамінацыя кігаць (гл.), кігікаць (гл.) і круг з.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ско́гат ‘віск, енчанне’ (Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Байк. і Некр., Мядзв.). Гл. скагатаць. Сюды ж ско́гліць ‘вішчаць (пра сабак і парасят)’ (Шымк. Собр.), ‘скавытаць’ (ТС), ‘плакаць, хныкаць’ (Растарг.), ско́гліць, скаго́ліць ‘брахаць з завываннем (пра сабак); голасна плакаць з усхліпамі’ (Варл.), параўн. укр. ски́глитикігікаць (пра кнігаўку)’, дыял. ского́літи ‘тс’, рус. смал. ского́лить ‘вішчаць, енчыць (пра жывёлу)’. Гукапераймальнага паходжання, гл. Фасмер, 3, 644; ЕСУМ, 5, 271.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)