Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ку́рыца, ‑ы; мн. ку́ры, ‑э́й (зліч.2,3,4 ку́рыцы, ‑рыц); ж.
1. Свойская птушка, якую разводзяць для атрымання яец і мяса; самка пеўня. Куры сакочуць. □ На двары кудахталі куры, недзе за сцяной рохкаў парсючок.Асіпенка.// Мяса курыцы; кураціна. Суп з курыцай.
2. Самка птушак атрада курыных.
•••
Класціся спаць з курамігл. класціся.
Курам на смех — пра што‑н. вельмі недарэчнае, нязначнае, з вялікімі недахопамі.
Куры засмяюцькаго — пра таго, хто робіць што‑н. недарэчнае, непатрэбнае.
Куры не клююць — вельмі многа (звычайна пра грошы).
Мокрая курыца — а) пра бязвольнага, бесхарактарнага чалавека; б) пра растрывожанага, спалоханага чалавека. Паехала касірка, а мы стаім, як мокрыя курыцы, і адзін аднаму ў вочы зірнуць не можам.Пальчэўскі.
(Пісаць) як курыца лапай — неразборліва; так, што нельга разабраць.
Сляпая курыца — пра блізарукага чалавека.
Спаць і курэй бачыць (пасвіць)гл. спаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)