бро́йлер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Кураня, якое гадуецца на мяса.

2. Памяшканне, дзе гадуюць такіх куранят.

|| прым. бро́йлерны, -ая, -ае.

Бройлерная птушкагадоўля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кураня́тка, ‑а; Р мн. ‑так; н.

Памянш.-ласк. да кураня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГО́МЕЛЬСКІ АБЛАСНЫ́ ТЭА́ТР ЛЯ́ЛЕК.

Створаны ў Гомелі ў 1968 з групы лялечнікаў, якая з 1963 працавала пры Гомельскім абл. драм. т-ры. Адкрыўся спектаклем «Снягурчына школа» Г.​Ландаў. У спектаклях т-ра выкарыстоўваюцца лялькі розных сістэм (трысцінавыя, пятрушкі, планшэтныя, плоскасныя, маскі); прыём адкрытага валодання лялькай спалучаецца з дзеяннем акцёра ў жывым плане. У рэпертуары т-ра: «Дзед і Жораў» В.​Вольскага, «Каб не змаўкаў жаваранак» і «Чортаў скарб» А.​Вольскага, «Свецяць зорачкі калядныя» (інсцэніроўка У.​Матроса), «Кветка папараці» Г.​Каржанеўскай, «Казка пра храбрага салдата» Я.​Шварца, «Казка пра цара Салтана» паводле А.​Пушкіна, «Чалавек з хвастом» Р.​Остэра, «Бука» М.​Супоніна, «Запалка-невялічка» Г.​Сцяфанава, «Халоднае сэрца» Ю.​Каранца, «Здарэнне ў лялечным тэатры» А.​Барысавай, «Алі-баба і разбойнікі» У.​Маслава, «Калабок» Я.​Патрыка, «Я — кураня, ты — кураня» Г.​Усач і Я.​Чапавецкага, «Аперацыя — ліквідацыя» М.​Азава і В.​Міхайлоўскага, «Мой тата — воўк» У.​Арлова і інш. Гал. рэжысёры: В.​Чарняеў (1968—85), У.​Матрос (з 1986), гал. мастакі: А.​Чабатароў (1968—78), Н.​Баяндзіна (з 1980).

Гомельскі абласны тэатр лялек. Сцэна са спектакля «Я — кураня, ты — кураня» Г.​Усач і Я.​Чапавецкага.

т. 5, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

курёнок м., обл. кураня́ и куранё, -ня́ці ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

курчо́нок м., обл. кураня́ и куранё, -ня́ці ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бро́йлер, ‑а, м.

1. Кураня, якое гадуецца на мяса асобым спосабам.

2. Памяшканне, дзе гадуюць такіх куранят.

[Англ. broiler.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

chick [tʃɪk] n. кураня́, куранё; птушаня, птушанё (якое зусім нядаўна вывелася)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Küchlein n -s, - кураня́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

kurczak

м. разм. кураня

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Куба́ткакураня, выведзенае ў інкубатары’ (Жыв. сл.). Гл. кубатарка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)