па́тлы, ‑аў; адз. няма.
Разм. пагард. Доўгія нерасчасаныя валасы; кудлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́тлы мн., прост. ку́длы, -лаў, ко́смы, -маў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ло́хмы прост. ку́длы, -лаў ед. нет, па́тлы, -лаў ед. нет.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
kudły
мн. разм. кудлы, касмачы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Кудла́цець ’збівацца ў касмыкі, блытацца’ (ТС, КЭС, лаг.). Гл. кудлы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́дла ’пудзель’ (Шпіл.). Да кудлы (гл.). Не выключай паралельны ўплыў пудзель (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раскудла́ціцца, ‑лачуся, ‑лацішся, ‑лаціцца; зак.
Разм. Растрапацца, збіцца ў кудлы (пра валасы, прычоску). Косы [Верыны] раскудлаціліся, на пачырванелым носе павісла слязінка. Карпаў. Чорныя валасы раскудлаціліся, рукі павіслі, як нежывыя. Няхай. // Растрапаць, раскідаць сваю прычоску, валасы. Дзяўчынка раскудлацілася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кудла́ты ’лахматы’ (ТСБМ, Шат., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Грыг., Яруш., КЭС, лаг., Мат. Гом., Сцяшк., Ян.). Да кудлы (гл).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раскудла́ціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; заг. раскудлач; зак., каго-што.
Разм. Растрапаць; збіць у кудлы (валасы, прычоску). [Юльян:] — Маці! Хуценька распранайся, раскудлач валасы ды кладзіся ў пасцель! Новікаў. // Прывесці ў беспарадак, зрабіць кудлатым. Вецер ужо раскудлаціў на .. [стрэхах] пачарнелую салому. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пе́тлахі ’валасы’ (в.-дзв., Шатал.; мазыр., З нар. сл.), ’недагледжаныя валасы’ (брагін., Нар. словатв.), петлухі ў выразе: і пет‑ духаў пі застанецца ’нічога’ (жлоб., Жыв. сл.), папыахэ ’непрычасаныя валасы’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Да патлаты (гл.), патлы ’ускудлачаныя валасы, кудлы’, магчыма, фармальна збліжанае з пейсы, пейсахі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)