КРЫШТАЛІ́ЧНЫ ЛІЧЫ́ЛЬНІК,

прылада для рэгістрацыі іанізавальных выпрамяненняў; цвердацелая іанізацыйная камера. Прынцып дзеяння К.л. заснаваны на ўзнікненні пад уздзеяннем выпрамяненняў прыкметнай электраправоднасці дыэлектрыкаў. Пры праходжанні праз крышталь (напр., сульфіду кадмію) іанізавальныя часціцы выклікаюць у ім утварэнне носьбітаў зараду (электронаў і дзірак), якія пад уздзеяннем знешняга эл. поля рухаюцца да адпаведных электродаў. Асобная іанізавальная часціца выклікае ў ланцугу К.л. кароткачасовы імпульс, які пасля ўзмацнення рэгіструецца лічыльнай прыладай. Гл. таксама Паўправадніковы дэтэктар.

Блок-схема крышталічнага лічыльніка 1, 3 — электроды; 2 — крышталь; 4 — узмацняльнік; 5 — рэгістравальная апаратура.

т. 8, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дарыфейскі крышталічны фундамент 12/15

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Украінскі крышталічны масіў, гл. Украінскі шчыт

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Варонежскі крышталічны масіў 2/603; 4/248

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

фундамент платформы крышталічны

т. 16, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Беларуска-Літоўскі крышталічны масіў, гл. Беларускі крышталічны масіў

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Беларускі крышталічны масіў 1/373, 432, 472, 500; 2/33, 212, 241—242; 3/407; 4/481; 9/515; 12/15

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кристалли́ческий крышталі́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кристалли́чный крышталі́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ёдафо́рм, -у, м.

Прэпарат ёду — крышталічны жоўты парашок, які выкарыстоўваецца ў медыцыне як антысептычны сродак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)