цукрава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ру́ецца; незак.

Гусцець, вылучаючы цукар; крышталізавацца ў цукар.

Мёд цукруецца.

Варэнне цукруецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цукрава́цца, ‑руецца; незак.

Крышталізавацца ў цукар. Варэнне цукруецца. Мёд цукруецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІЗАМАРФІ́ЗМ у геалогіі, уласцівасць розных, але блізкіх паводле хім. саставу рэчываў крышталізавацца ў аднолькавых структурах пры адным тыпе хім. сувязі. Падзяляецца на віды — дасканалы і недасканалы (абмежаваны) і шэраг тыпаў — ізавалентны, гетэравалентны, палярны, кампенсацыйны, індукцыйны і інш. Законы І. тлумачаць складаны хім. састаў большасці мінералаў, асабліва з групы сілікатаў, размеркаванне рэдкіх элементаў у горных пародах і рудах. Напр., большая ч. ітрыю і рэдкіх зямель змяшчаецца ў апатыце, сфене і флюарыце, дзе ізаморфна яны замяшчаюць кальцый. Прыкладам дасканалага І. з’яўляюцца мінералы пераменнага саставу, якія даюць неперарыўныя рады: плагіяклазы, скапаліты, вальфраміты і інш.

т. 7, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

crystallize, BrE -ise [ˈkrɪstəlaɪz] v.

1. крышталізава́ць; крышталізава́цца

2. выкрышталізо́ўваць; выкрышталізо́ўвацца, надава́ць/прыма́ць выра́зную ўсто́йлівую фо́рму

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

skrystalizować się

зак. крышталізавацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

krystalizować

незак. фіз., хім. крышталізаваць, крышталізавацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

полімарфі́зм, ‑у, м.

Спец.

1. У біялогіі — наяўнасць сярод асобін аднаго і таго ж віду (жывёлы або раслін) форм, якія рэзка адрозніваюцца паміж сабой.

2. У хіміі — здольнасць аднаго і таго ж рэчыва крышталізавацца ў розных формах.

[Ад грэч. poly — многа і morphē — форма.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kristallisíeren

1. vt тэх. крышталізава́ць

2. vi і ~, sich крышталізава́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

crystallise, crystallize

[ˈkrɪstəlaɪz]

v.

1) крышталізава́ць (-ца)

2) зацу́крываць (-ца), зацукрава́ць (-ца)

3) крышталізава́цца (пра ду́мку, ідэ́ю)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ізамарфі́зм

(ад іза- + -марфізм)

1) здольнасць рэчываў, блізкіх паводле хімічнага саставу, крышталізавацца ў аднолькавых формах;

2) мат. наяўнасць узаемаадзначанага адлюстравання дзвюх сукупнасцей, якое захоўвае іх структурныя ўласцівасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)