Пакры́се ’патроху, у невялікай колькасці, паступова, павольна’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Шн. 3). Ад па‑ і крыха ў месн. скл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Wnzigkeit

f -, -en

1) крыха́, драбні́ца, дро́бязь, драбо́к

2) pl дро́бязь; глу́пства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Крышы́ць ’наразаць дробнымі кавалкамі, ламаць, малоць, разбіваць на часткі’ (ТСБМ, Сцяшк., Сержп. Грам., Гарэц., Нас., Мал., КЭС, лаг., Сл. паўн.-зах.). Да крыха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крух ’глыба, камяк зямлі’ (Яшк.). Рус. крух ’тс’, балг. крух ’тс’, ст.-слав. оукроухъ ’кавалак, грудка’, польск. kruch, чэш. kruch, славац. kruch ’тс’. Прасл. kruxъ ’кавал, груда’ генетычна звязана з krušiti (Слаўскі, 3, 165). Гл. крыха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́ха, ст.-бел. трохакрыха, невялікая колькасць’: таꙗ троха крови (ГСБМ), фіксуецца ў спалучэнні з назоўнікамі ў розных склонах з 1543 г.: тую троху земице; з тоей трохи муки, з трохою хлеба, на тросѣ соломы, а таксама з дзеясловамі, прыметнікамі і прыслоўямі, на базе якіх сфарміравалася ўжыванне ў функцыі прыслоўя (Жураўскі, БЛ, 1, 63), у тым ліку ў форме, ідэнтычнай назоўніку тро́ха ‘нямнога’ (Касп., ТС, Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Шат.; ашм., Стан.), гл. таксама траха, трохі, троху. Параўн. рус. дыял. тро́ха ‘невялікая колькасць’, польск. trocha ‘тс’, чэш. trocha ‘тс’, славац. trocha ‘тс’, старое в.-луж. trocha ‘драбніца, маласць’, н.-луж. tšocha ‘тс’, славен. trohaкрыха, невялікая колькасць’, серб. тро̏ха ‘крошка (хлеба)’, харв. trȍha ‘тс’, балг. троха́ ‘тс’, макед. троа ‘мала, крышку’, трошка ‘крошка’, ст.-слав. трохакрыха, невялікая колькасць’. Прасл.*troxa (варыянт *trъxъ, параўн. ст.-рус. тръхъткрыха, дробная манета’) выводзяць ад прасл. *trěskati ‘трашчаць, трэскаць’, параўн. літ. trekšė́ti ‘трашчаць, хрустець’, гоц. priskan, ст.-в.-ням. drescan ‘малаціць’, што чаргуецца з прасл. *trexati ‘калаціць, трэсці’ (гл. тро́хаць) адпаведна прасл. *‑sk‑: *‑x‑, параўн. труско́м і тру́хам ‘рыссю’, гл. Сной₂, 786; Борысь, 642 (звязвае з *troska ‘тое, што з’яўляецца вынікам растрэсквання; асколак’; параўн. Брукнер, 576). Меркаванні пра сувязь з *terti (гл. церці), а таксама сумненні наконт гэтага гл. у Фасмер, 4, 107; Шустар-Шэўц, 1531; ЕСУМ, 5, 653.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кры́шка1 ’века, накрыўка’ (ТСБМ, Нар. сл., Жыв. сл., Сцяшк.). Гл. крыша.

Кры́шка2 ’патэльня, на якой пякуць паляніцы’ (Доўн.-Зап., ПП). Гл. крышка1.

Кры́шка3 ’малая колькасць’ (Кліх). Да крыха (гл.).

Кры́шка4 ’смерць, канец’ (ТСБМ). Метафарычны перанос ад крышка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kruszyna

ж.

1. крошка, крыха; часцінка; каліва;

2. малышка, малютка, малышок;

3. бат. крушына (Frangula Mill.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

atom

[ˈætəm]

n.

1) а́там -а m.

2) мале́нькая ча́стачка; кры́ха f.

there is not an atom of evidence — няма́ ані́ кры́хі до́ваду

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ма́льскі ’амаль цэлы, які мала чым адрозніваецца ад цэлага’ (Нас.), ма́льскій ’малы’ (Юрч. Фраз. 3). Рус. мальски ’ледзь- ледзь’, мало‑мальски ’хоць трохі’, ’больш-менш’, маломальский ’самы малы, самы нязначны’. Бел.-рус. ізалекса. Можа быць утворана і ад мале́с‑ы (гл.) пры дапамозе суфікса ‑къ. Параўн. таксама серб.-харв. рэдуплікацыі mȁlomanj ’амаль не, амаль’, malàmalo ’мала’, літ. mãžmožisкрыха, самая дробязь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wisp

[wɪsp]

n.

1) жмуто́к, шмато́к -ка́ m.

a wisp of hay — жмуто́к се́на

2) мала́я ча́стачка, кры́ха f.

a wisp of smoke — малы́ клубо́к ды́му

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)