spider [ˈspaɪdə] n.

1. паву́к

2. крывапі́вец, крывасмо́к

3. comput. спа́йдар (праграма аўтаматычнага збору інфармацыі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

leech [li:tʃ] n.

1. п’я́ўка

2. крывапі́вец; крывасмо́к (пра чалавека)

like a leech як п’я́ўка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

крывасмо́к 1, ‑а, м.

1. Кажан, які жывіцца кроўю жывёл (жыве ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы).

2. Пагард. Тое, што і крывапівец. Аўтар метка біў у гэты казённы шчыт царскай асобы і рашэціў яго, сцягваючы з цара далікатныя покрывы і паказваючы ў сапраўдным, непадмалёваным, грубым выглядзе чалавека-павука, найбольшага крывасмока на целе народа. Колас.

крывасмо́к 2, ‑у, м.

Шматгадовая лекавая расліна сямейства ружакветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

п’я́ўка, ‑і, ДМ п’яўцы; Р мн. п’явак; ж.

1. Прэснаводны чарвяк, які корміцца кроўю жывёл, прысмоктваючыся да іх цела. Конская п’яўка. Медыцынскія п’яўкі. □ У балоце кішма кішаць п’яўкі, гадзюкі... Грамовіч.

2. перан. Крывапівец, паразіт, прыгнятальнік. І як ні кляў ён [Антось] гэту п’яўку, Ды мусіў даць рубля за спраўку. Колас. [Следчы:] — І не сорам вам быць п’яўкай, жыць за чужы кошт? «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

leech

[li:tʃ]

1.

n.

1) п’я́ўка f.

to stick like a leech — прычапі́цца, як п’я́ўка

2) вымага́льнік -а m.; крывапі́вец -ўца m.

3) Archaic ле́кар -а m.

2.

v.i.

1) ста́віць п’я́ўкі

2) Archaic лячы́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дармаед, абдзірала, здзірца, шкурадзёр, жывадзёр, жываед, жываглот, крывапівец, крывапіўца, крывасмок (разм.); павук, паразіт (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)