раскро́іць, -кро́ю, -кро́іш, -кро́іць; -кро́ены; зак., што.

1. Кроячы, разрэзаць.

Р. матэрыял на касцюмы.

2. Парэзаць на часткі (пераважна пра хлеб).

3. Нанесці глыбокую сечаную рану, рассячы (разм.).

|| незак. раскро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раскро́йванне, -я, н. і раскро́й, -ю, м. (да 1 знач.).

|| прым. раскро́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кро́іць, кро́ю, кро́іш, кро́іць; кро́ены; незак., што.

1. Разразаць (матэрыю, футра і пад.) на кавалкі пэўнай велічыні, выразаць па мерцы часткі чаго-н.

К. сукно.

К. сукенку.

2. Адразаць часткі ад цэлага або разразаць на кавалкі чым-н. вострым.

К. хлеб.

К. лыка.

3. перан. Прыносіць каму-н. душэўны боль (разм.).

К. сэрца.

|| зак. вы́краіць, -краю, -краіш, -краіць; -краены (да 1 знач.) і скро́іць, скро́ю, скро́іш, скро́іць; скро́ены (да 1 знач.).

|| наз. кро́йка, -і, ДМ кро́йцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і крой, -ю, м. (да 1 і 2 знач.).

Курсы кройкі і шыцця адзення.

|| прым. кро́ільны, -ая, -ае (спец.).

К. стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)