Пейза́жкраявід’ (ТСБМ). З рус. пейзаж ці з польск. pejzaż (старое pejsaż) ’краявід на карціне’, якія з франц. paysage < pays ’мясцовасць, краіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

scenery [ˈsi:nəri] n.

1. краяві́д, пейза́ж;

mountain scenery го́рны краяві́д

2. theatre дэкара́цыі;

rolling scenery перасо́ўныя дэкара́цыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

seascape [ˈsi:skeɪp] n. марскі́ краяві́д; мары́на (жывапіс)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

новазела́ндскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Новай Зеландыі, новазеландцаў, які належыць, уласцівы ім. Новазеландскі краявід.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

scenery

[ˈsi:nəri]

n., pl. -eries

1) дэкара́цыя на сцэ́не

2) краявідm., ві́даль f.

mountain scenery — го́рны краяві́д

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

мары́на

(іт. marina, ад лац. marinus = марскі)

твор пейзажнага жывапісу, у якім адлюстраваны марскі краявід.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пейза́ж, -у і -а, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Агульны выгляд якой-н. мясцовасці, краявід.

Беларускія пейзажы.

Нарачанскі п.

2. -а. Малюнак краявіду, а таксама апісанне прыроды ў мастацкім творы.

Выстаўка пейзажаў вядомага мастака.

Палескія пейзажы ў творах Якуба Коласа.

|| прым. пейза́жны, -ая, -ае.

П. жывапіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

РАМАНО́ЎСКІ (Леанід Віктаравіч) (н. 1.5.1943, в. Харошкі Магілёўскай вобл.),

бел. мастак, педагог. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1975). Вучыўся ў А.​Бараноўскага, І.​Стасевіча. З 1978 выкладае ў Мінскім маст. вучылішчы. Удзельнік маст. выставак з 1979. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, нацюрморта, тэматычнай карціны. Творы вызначаюцца экспрэсіўнасцю, каларыстычнай згарманізаванасцю, манументальнасцю. Аўтар карцін «Свежы вецер», «Нарачанскі краявід», «Вясковая дарога», «Ля мёртвага возера», «Стары парк», «Наваградак», «Свята», «Раўбічы», «Вечар», «Наваградскі краявід», «Успаміны», «Кветкі» і інш., напісаных у 1980—90-я г.

М.​М.​Купава.

т. 13, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

pejzaż, ~u

м. пейзаж; краявід

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

varied [ˈveərid] adj. ро́зны; разнаро́дны; разнаста́йны;

varied scenery пераме́нлівы краяві́д;

varied in colour рознакаляро́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)