э́кскурс, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Адступленне ад галоўнай тэмы для падрабязнага высвятлення пабочнага пытання.

Э. у гісторыю роднага краю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акра́ец, -ра́йца, мн.а́йцы, -ра́йцаў, м.

Кавалак хлеба, адрэзаны ад непачатага краю.

Мець свой а. хлеба.

|| памянш. акра́йчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надзіві́цца, -дзіўлю́ся, -дзі́вішся, -дзі́віцца; зак., з каго-чаго і без дап. (звычайна з дзеясловам «магчы» і адмоўем.).

Многа, уволю падзівіцца.

Не н. з прыгажосці Нарачанскага краю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перарадзі́ць сов. перероди́ть;

п. прыро́ду кра́ю — перероди́ть приро́ду кра́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кара́кі, -аў, адз. кара́к, -а, м.

Народнасць, якая складае асноўнае карэннае насельніцтва Камчацкага краю.

|| ж. кара́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. кара́кскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набухто́рваць

‘падбухторваць каго-небудзь; наліваць да краю што-небудзь, чаго-небудзь і без прамога дапаўнення (набухторваць вады і набухторваць у кубак)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. набухто́рваю набухто́рваем
2-я ас. набухто́рваеш набухто́рваеце
3-я ас. набухто́рвае набухто́рваюць
Прошлы час
м. набухто́рваў набухто́рвалі
ж. набухто́рвала
н. набухто́рвала
Загадны лад
2-я ас. набухто́рвай набухто́рвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час набухто́рваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

набухто́рыць

‘падбухторыць каго-небудзь; наліць да краю чаго-небудзь і без прамога дапаўнення (набухторыць вады і набухторыць у кубак)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. набухто́ру набухто́рым
2-я ас. набухто́рыш набухто́рыце
3-я ас. набухто́рыць набухто́раць
Прошлы час
м. набухто́рыў набухто́рылі
ж. набухто́рыла
н. набухто́рыла
Загадны лад
2-я ас. набухто́р набухто́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час набухто́рыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

heartland [ˈhɑ:tlænd] n. (таксама heartlands) цэнтра́льная або́ са́мая ва́жная ча́стка краі́ны, кра́ю і да т.п.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гід, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які суправаджае турыстаў і знаёміць іх са славутасцямі горада, краю і пад.

2. Даведнік для турыстаў.

|| прым. гі́даўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лю́басць, -і, ж.

1. Пачуццё глыбокай прыхільнасці да каго-, чаго-н., адданасці каму-, чаму-н.; замілаванне кім-, чым-н.

Л. да роднага краю.

2. у знач. вык. Любата.

Хлопец — адна л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)