Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
РАДЗІ́ЛЬНЫ ДОМ,
комплексная лячэбна-прафілактычная ўстанова для аказання мед. дапамогі цяжарным жанчынам, парадзіхам, нованароджаным, гінекалагічным хворым. Бывае агульнага і спецыялізаванага (паводле віду паталогіі — сардэчна-сасудзістых, эндакрынных захворваннях, невыношванні цяжарнасці і інш.) тыпаў. Аказвае дапамогу паводле тэр. прынцыпу (першая і неадкладная мед. дапамога незалежна ад месца жыхарства). Мае стацыянар (аддзяленні: родавае, пасляродавае, паталогіі цяжарных, абсервацыі, гінекалогіі, нованароджаных) і жаночую кансультацыю (амбулаторная лячэбна-прафілакт. дапамога цяжарным жанчынам і гінекалагічным хворым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛУНІ́ТАВАЯ РУДА́,
прыроднае мінер. ўтварэнне, якое складаецца з алуніту (30—55%), кварцу, халцэдону і апалу (разам 40—50%), гліністых мінералаў (каалініт) і прымесяў вокіслаў жалеза, ільменіту, цыркону і інш. Шчыльная масіўная парода (каля 2,7 г/см³). Фарміруецца ў абласцях маладога вулканізму. Комплексная сыравіна: атрымліваюць гліназём, сульфат калію (калійныя ўгнаенні), серную кіслату, ванадый, галій. Здабываюць звычайна адкрытым спосабам. Радовішчы ў Расіі, Азербайджане, на З Украіны, у ЗША, Кітаі, Аўстраліі, Іране, Мексіцы, Італіі, Індыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫБ (Віктар Канстанцінавіч) (н. 20.10.1934, в. Стаўбуновічы Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне механізацыі жывёлагадоўлі. Канд.тэхн.н. (1971), праф. (1989). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1959). З 1959 у Бел.агр.тэхн. ун-це. Навук. працы па кормавытворчасці, перапрацоўцы кармоў і тэхналогіі іх прасавання. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў па механізацыі жывёлагадоўлі.
Тв.:
Комплексная механизация прудового рыбоводства. 2 изд. М., 1973 (разам з А.М.Моравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНЫ МАНІТО́РЫНГ,
комплексная сістэма доўгатэрміновага назірання, ацэнкі і прагнозу змяненняў стану навакольнага асяроддзя пад уплывам антрапагенных уздзеянняў. Адначасова ажыццяўляецца назіранне за натуральнай, малазмененай прыродай для параўнання пры ацэнцы антрапагенных змен. З’яўляецца інфармацыйным і не ўключае кіраванне якасцю навакольнага асяроддзя. Ажыццяўляецца на спец. станцыях і ў біясферных запаведніках. Беларусь прымае ўдзел у глабальным і рэгіянальным біялагічным маніторынгу: у сетку міжнар. маніторынгу ўключаны Бярэзінскі біясферны запаведнік і пункт кантролю трансгранічнага пераносу паветра каля г. Высокае (Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.).