касмы́ль, -ля́ м., разг. (шерсти и т.п.) клок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хаўлу́к, -ка́ м., обл. (шерсти, ваты и т.п.) клок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВІ́ЦЕБСКІ ЦАРКО́ЎНА-АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.

Існаваў у 1893—1919 у Віцебску. Засн. Е.Р.Раманавым і А.П.Сапуновым. Першыя экспанаты сабраны ў Віцебску. Папаўняўся выпадкова знойдзенымі рэчамі і матэрыяламі археал. раскопак на Віцебшчыне. У 1905 было 1247 экспанатаў, у т. л. творы бел. мастакоў 17—18 ст., узоры нар. разьбы па косці і дрэве, манеты, медалі, царк. начынне і інш. Найб. каштоўнасць мелі рукапісныя кнігі і дакументы ўстаноў Полацкай епархіі, апісаныя Сапуновым у кн. «Архіў Полацкай духоўнай кансісторыі» (1898). У 1919 большасць матэрыялаў перададзена Віцебскаму губ. музею (гл. Віцебскі абласны краязнаўчы музей).

Л.​Дз.​Клок.

т. 4, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Клы́чыць 1 ’камячыць, ціскаць, шкуматаць, блытаць’ (ТСБМ, Нас., Касп., З нар. сл., Сл. паўн.-зах., Юрч., Рам., Янк. III, Бяльк., Яўс., Мядзв., Сержп. Пр., КЭС, лаг.). Да klъkъ ’клок’. Дзеяслоў утворан ад назоўніка з другасным падаўжэннем вакалізму (klъkъ > klъčiti > klyčiti). Гл. клок.

Клы́чыць 2 ’дражніць, наўмысна кагосьці злаваць’ (Мат. Маг.). Да клычыць 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кло́чча ’адходы пры апрацоўцы льну’ (Сцяшк., Влад.), ’пачаскі, пачассе’ (Сл. паўн.-зах.), ’касмык чаго-небудзь валакністага’ (Нас.). Гл. клок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клачо́к 1 ’шматок’ (Бяльк.). Гл. клок 2. Словаўтварэнне гл. Сцяцко, Афікс. наз., 168.

Клачо́к 2 ’купка лесу сярод поля, лугу; невялікі кавалак зямлі’ (Яшк.). Гл. клачок 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ МУЗЕ́Й.

Існаваў у Мінску з 20.1.1919 да чэрв. 1941, да 31.8.1923 абл. музей. У аснове калекцый матэрыялы Царк.-археал. музея і Т-ва аматараў прыроды і археалогіі. У 1941 у музеі больш за 60 тыс. экспанатаў: найб. каштоўныя рукапісныя і друкаваныя кнігі 15—18 ст. (друкаваная Трыёдзь 1494, Тураўскія мінеі-чэцці 1525, слоўнік П.​Бярынды і інш.), дарчыя граматы 16—17 ст., грашовыя скарбы 10—18 ст., вырабы цэхавых майстроў, слуцкія паясы, абразы 15—19 ст., карціны бел. мастакоў, бел. нац. адзенне, прадметы працы і хатняга ўжытку і інш. Пры музеі існавалі архіў рукапісных дакументаў 16—18 ст. і навук. б-ка. Музей папаўняўся матэрыяламі археал. раскопак, этнагр. экспедыцый і экспанатамі, перададзенымі інш. музеямі. У 1940—41 музей папоўніўся калекцыямі зброі з Нясвіжскага замка кн. Радзівілаў. У Вял. Айч. вайну разрабаваны ням.-фаш. акупантамі, большасць калекцый загінула. Уцалелыя экспанаты зберагаюцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Дырэктарамі музея працавалі П.​Харламповіч, В.​Ластоўскі, С.​Рак-Міхайлоўскі.

Л.​Дз.​Клок.

т. 2, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Паянці́на, панці́на ’выступ з доўгай шэрсцю на назе каня ззаду над капытом’ (гродз., Нар. сл.), паянчы́на ’клок поўсці, напрыклад, каля капыта’ (шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. pajęczyna ’павуціна’. Перанос значэння паводле падабенства. Гл. таксама пауць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ускубну́ць сов., разг.

1. дёрнуть, рвану́ть;

2. вы́дернуть, вы́щипнуть;

у. жме́ню се́на — вы́дернуть (вы́щипнуть) клок се́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жме́ня ж.

1. в разн. знач. горсть;

зачэ́рпаць ~няй — зачерпну́ть го́рстью;

2. (сена и т.п.) клок м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)