худасо́чны, -ая, -ае.

1. Схуднелы, змарнелы.

Худасочная жанчына.

2. Пра расліны: слабы, кволы.

Худасочная бярозка.

|| наз. худасо́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ча́хлы, -ая, -ае.

1. Які дрэнна, слаба расце (пра расліны); вялы, чэзлы.

2. Хваравіты, кволы.

Чахлае дзіця.

|| наз. ча́хласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анемі́чны, -ая, -ае.

1. гл. анемія; малакроўны.

2. перан. Вялы, бледны, кволы, бяздзейны.

А. выгляд.

|| наз. анемі́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уло́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м. (часцей з адмоўем і ў пытальна-клічных сказах).

Слабы, кволы чалавек.

Ты сам не ў. зрабіць гэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

feeble [ˈfi:bl] adj. сла́бы, кво́лы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

тщеду́шный ляда́чы, ляда́шчы, хі́лы, кво́лы, няду́жы, шчу́плы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ляда́шчы, -ая, -ае (разм.).

1. Кволы, слабы, хілы.

За возам брыла лядашчая карова.

2. Стары, струхлелы; збуцвелы.

Лядашчая вопратка слаба грэла.

3. Дрэнны, нягодны.

|| наз. ляда́шчасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

субты́льны, ‑ая, ‑ае.

Кволы, слабы (пра склад цела). // Далікатны, тонкі.

[Фр. subtil.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няге́глы, -ая, -ае (разм.).

1. Кволы, слабы; няўдалы.

Н. конь.

2. Непрыгожы з выгляду, нязграбны.

Нягеглыя літары.

3. Няўмелы, ні да чаго не здатны.

Нягеглая гаспадыня.

|| наз. няге́гласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

asthenic [æsˈθenɪk] adj. med. астэні́чны, кво́лы, сла́бы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)