цвето́чный в разн. знач. кве́ткавы;

цвето́чная по́чка кве́ткавая пупы́шка;

цвето́чный горшо́к вазо́н;

цвето́чная вы́ставка кве́ткавая вы́стаўка;

цвето́чный магази́н кве́ткавы магазі́н;

цвето́чный чай кве́ткавы чай, кве́ткавая гарба́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павільён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Альтанка ці невялікі лёгкі будынак (напр., у садах, парках).

Кветкавы п.

2. Будынак, памяшканне для экспанатаў на выстаўцы, для правядзення кіна- і фотаздымак.

Выставачны п.

|| прым. павільённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

kwiatowy

kwiatow|y

кветачны, кветкавы;

woda ~a — кветкавы адэкалон

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПРЫКВЕ́ТАК,

ліст, у пазусе якога развіваецца кветка і які ўкрывае кветкавы парастак. Ад вегетатыўнага лісця таго ж віду часта адрозніваецца больш простай формай і дробнымі памерамі; часам мае характар плеўкавых лускавінак ці падобны на звычайнае лісце.

т. 13, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

палиса́дный

1. частако́льны;

2. кве́ткавы;

палиса́дная ткань бот. паліса́дная тка́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kwiaciarnia

ж. кветкавы магазін

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Іргі́ня ’вяргіня, кветкавы куст і сама кветка’ (Бяльк.). Ад вяргіня (гл.) з фанетычнымі зменамі ў пачатку слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Blmengeschäft n -(e)s, -e кве́ткавы магазі́н

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пчала́, -ы́, мн. пчо́лы і (з ліч. 2, 3, 4) пчалы́, пчол, ж.

Насякомае, якое перапрацоўвае кветкавы нектар на мёд.

|| памянш. пчо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

|| прым. пчалі́ны, -ая, -ае.

Пчалінае малачко (сакрэт слінных залоз рабочых пчол, якім яны выкормліваюць лічынак на пэўнай стадыі развіцця; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашпо́

(фр. cache-pot, ад cacher = хаваць + pot = гаршчок)

дэкаратыўная ваза, звычайна керамічная, у якую ставяць кветкавы гаршчок.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)