кварти́рка уменьш. кватэ́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

косу́шка разг., уст. кватэ́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кварто́ўка ’мера сыпкіх рэчываў’ (Нас., Мат. Гом.), ’мера вадкасці’ (Бяльк., КЭС, лаг., Жд. 3). Гл. кватэрка2 ’тс’. Відавочная кантамінацыя кватэрка і кварта (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КВА́РТА (ад лац. quarta чвэрць),

бел. старажытная мера (адзінка) аб’ёму сыпкіх рэчываў і вадкасцей. У сістэме мер ВКЛ 1 К. = 1/4 гарца = 0,7057 л. Адзінка, у 4 разы меншая за К., называлася кватэрка. К. наз. таксама пасудзіна такой ёмістасці (умяшчальнасці). Гл. таксама Гарнец.

т. 8, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)