Кво́кіквактанне’ (Сцяшк.). Гл. квок-квок і квока.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квох ’пра квактанне, стогн’ (Нар. лекс.). Гл. квок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кох ’пра квактанне’ (Нар. лекс., Янк. I, Кліх, Мат. Гом., Мядзв.). Гукапераймальнае. Параўн. кохаль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крактаві́нне1 ’дрыгва’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кракавіца. Магчыма, да ўкр. крап ’куст, зараснік’. Форма кратавінне пад уплывам крактавінне ’жабурынне’.

Крактаві́нне2 ’жабурынне’ (Янк. III, Янук., Сл. паўн.-зах.). Параўн. кракавіна, кракацінне ’тс’ (гл.). Відаць, кантамінаваныя формы ад крактавіннеі і кракавіца і квактанне ’жабурынне’ (гл.). Гл. таксама крактаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кло́пат1 ’неспакойная думка пра што-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сержп. Грам., Гарэц., Сцяшк., КЭС, лаг., Ян.). Гл. клапаціцца. Насуперак Кюнэ (Poln. 64) не з’яўляецца пранікненнем з польск. kłopot.

Кло́пат2квактанне’ (Сл. паўн.-зах., Яруш.). Утварэнне на ‑otъ ад гукапераймальнага дзеяслова. Гл. клопалка.

Клопат3 ’у жорнах дошчачка ад жалабка, якая прыціскаецца да чатырохграннай часткі корбы і пры вярчэнні механічна рэгулюе перадачу зерня на камень’ (Нар. словатв., Выг., Кліх, Дразд.). Укр. клопіт ’тс’, польск. kłopot ’тс’. Да прасл. klopotъ ’стук, шум’, але ў значэнні ’частка жорнаў’ толькі польскае, беларускае і ўкраінскае. Паколькі рускія дыялекты (апрача заходніх) практычна не ведаюць гэтага слова, можна меркаваць аб тым, што яно ўзнікла як тэхнічны тэрмін на польскай моўнай глебе і адтуль распаўсюдзілася на беларускі і ўкраінскі арэалы (Смулкова, Бел.-польск. ізал., 117).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)