Гіст. Які звязаны з перасяленнем з месца на месца; качавы. Звычкі намадных цюркскіх плямён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nomadic[nəʊˈmædɪk]adj.
1. нама́дны, качавы́;
nomadic tribes качавы́я плямёны
2. вандро́ўны, які́ не ма́е ме́сца пастая́ннага жыха́рства
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
качэ́ўны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і качавы. Даўно-даўно, калі яшчэ не было ў казахскіх стэпах гарадоў і .. народ быў качэўны, у тутэйшых месцах праходзіў вярблюджы гасцінец.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Качэ́ўе ’стаянка качэўнікаў, а таксама мясцовасць, на якой качуюць’, качэўнікі ’народ, племя, якія вядуць качавы спосаб жыцця’, качавы́ ’які не мае аселасці; вандроўны’, ’звязаны з частай пераменай месца жыхарства’ (ТСБМ); качава́ць ’весці неаселы спосаб жыцця’. Ужо ў ст.-рус. мове было слова кочевати. Гэта запазычанне з цюрк. моў. Параўн. уйг., чагат.köč ’паездка, падарожжа, перасяленне’, köčmäk ’качаваць’. Гл. Фасмер, 2, 357. Корань köč‑ ’качаваць’ сустракаецца ў многіх цюрк. мовах. Параўн. яшчэ Шанскі, 2, К, 362.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
nieosiadły
1. неаседлы; качавы;
2.уст. бязлюдны; незаселены
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КІПЧАКІ́, кыпчакі, куманы,
сярэдневяковая народнасць цюркскай групы, усх. адгалінаванне полаўцаў. У 10 ст. займалі тэр.Паўн.-Зах. Казахстана, межавалі на У з кімакамі, на Пд з агузамі, на З з хазарамі. Распадаліся на шэраг плямён, вялі качавы лад жыцця. У сярэдзіне 10 ст. рушылі ў стэпы Паўн. Прычарнамор’я і Каўказа. Мелі цесныя сувязі з Сярэдняй Азіяй, асабліва з Харэзмам. У 1-й пал. 13 ст. разбіты манголамі, увайшлі ў склад мангольскага войска, складалі асн. частку насельніцтва Залатой Арды. Пазней увайшлі ў склад народнасцей татар, казахаў, башкір, карачаеўцаў, кумыкаў і інш., якія гавораць на мове кіпчакскай групы.