люби́мый

1. прич. любі́мы, каха́ны; см. люби́ть 1, 2;

2. прил. (излюбленный) любі́мы, улюбёны; (милый) любі́мы, мі́лы; (возлюбленный) каха́ны;

люби́мое де́ло любі́мая (улюбёная) спра́ва;

люби́мый челове́к любі́мы (каха́ны) чалаве́к;

3. сущ. лю́бы, -бага м., мі́лы, -лага м.; (возлюбленный) каха́ны, -нага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

velgeliebt a каха́ны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

beloved1 [bɪˈlʌvɪd] п. dated or lit. лю́бы, каха́ны; лю́бая, каха́ная

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sweetheart [ˈswi:thɑ:t] n. dated лю́бы, каха́ны; лю́бая, каха́ная, лю́бачка (у звароце)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

najukochańszy

улюбёны, каханы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

gelebt a каха́ны, улюбёны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

umiłowany

кніжн. улюбёны; каханы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

мі́лы, -ая, -ае.

1. Які выклікае прыхільнасць да сябе; прыемны, абаяльны.

Мілая ўсмешка.

2. Блізкі сэрцу, любімы, дарагі.

Душу поўнілі мілыя краявіды.

3. у знач. наз. мі́лы, -ага, м., мі́лая, -ай, ж. Каханы, каханая.

З мілым рай і ў будане (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wybrany

1. выбраны, абраны;

2. каханы, мілы;

mój wybrany — мой мілы (каханы)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АДО́НІС,

грэчаская назва фінікійска-сірыйскага бога расліннасці і ўрадлівасці. У міфалогіі Грэцыі Адоніс — каханы Афрадыты. Паводле міфаў, памёр ад раны, але ўваскрэс і ўзнёсся на неба. Культ Адоніса вядомы з 2-га тыс. да н.э., паўплываў на ўзнікненне міфа пра ўваскрэсенне і ўзнясенне Ісуса Хрыста. Да міфа аб Адонісе звярталіся ў л-ры Авідзій, Лопэ дэ Вэга, У.​Шэкспір, у жывапісе — Тыцыян, Рубенс, Пусэн і інш.

Да арт. Адоніс. Венера і Адоніс. Маст. П.​П.​Рубенс. Каля 1614.

т. 1, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)