абра́ннік, -а, мн. -і, -аў, м. (высок.).

1. Той, хто абраны кім-н. для выканання якіх-н. абавязкаў.

Дэпутаты — абраннікі народа.

2. перан. Незвычайна здольны, асаблівы чалавек.

А. лёсу.

3. Любімы чалавек, каханак.

А. сэрца.

|| ж. абра́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. абра́нніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лахада́н, лыхыдан ’каханак’ (Юрч. Фраз. 3). Да лахадзіць ’гаварыць недарэчнае’ (гл.). Параўн. таксама рус. арл., смал. лахарь ’каханак, залётнік’, гом. лахарнинать ’гарэзаваць, пакасціць’. Аб суф. -ан гл. Сцяцко, Афікс. наз., 26.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

spurn [spɜ:n] v. пага́рдліва адхіля́ць (што-н./каго-н.), пагарджа́ць, грэ́баваць;

a spurned lover непрызна́ны каха́нак

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Сю́бар ’каханак’ (Барад.). Магчыма, дэфармаванае сябар, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Líebhaber m -s, -

1) палюбо́ўнік, каха́нак

2) ама́тар

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Galán m -s, -e уст. палюбо́ўнік, ухажо́р, каха́нак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

kochanek

м.

1. каханы, любы;

2. каханак, палюбоўнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ваздахта́р ’палюбоўнік, каханак’ (Бяльк.). Уласнабеларускае, экспрэсіўнае. Да *ваздыхаць ’любіць’. Суфікс ‑тар, як у завадатар. Параўн. рус. воздыхатель (Шанскі, 1, В, 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́харыца ’непаседа’ (гом., Мат. Гом.). Да ла́хаць 1 (гл.). Утварэнне, аналагічнае з рус. смал., арл. ла́харь ’каханак’. Параўн. бел. ле́пар, ду́мар, чы́тар (Сцяцко, Афікс. наз., 29–30) + суф. ‑іца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lover

[ˈlʌvər]

n.

1) каха́нак -ка m., каха́ны -ага m., лю́бы -ага m.

2) палюбо́ўнік -а m.

3) ама́тар -а m., ама́тарка f. (кніг, тэа́тру)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)