АЛАРМІ́ЗМ (ад англ. alarm трывога, жах),

плынь у зах. навуцы і грамадскай думцы, прадстаўнікі якой сцвярджаюць пра фатальны, катастрафічны характар уздзеяння чалавека на прыроду, яго асаблівую небяспеку для далейшага развіцця чалавецтва і акцэнтуюць увагу на неабходнасці прыняцця неадкладных рашучых захадаў у мэтах аптымізацыі адносін у сістэме «прырода — грамадства». Рысы алармізму ў значнай ступені выявіліся ў дзейнасці ў 1970—80-я г. т.зв. «Рымскага клуба», членамі якога былі многія вядомыя вучоныя і дзеячы розных краін.

т. 1, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

catastrophic

[,kætəˈstrɑ:fik]

adj.

катастрафі́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

calamitous

[kəˈlæmətəs]

adj.

згу́бны, пагі́бельны, катастрафі́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

disastrous

[dɪˈzæstrəs]

adj.

згу́бны, катастрафі́чны, зьнішча́льны; ве́льмі няўда́лы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

katastrofalny

katastrofaln|y

катастрафічны, трагічны;

~a sytuacja — катастрафічная сітуацыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

tragic [ˈtrædʒɪk] adj.

1. катастрафі́чны, жахлі́вы;

a tragic event трагі́чны вы́падак;

a tragic scene су́мнае відо́вішча

2. трагі́чны, трагеды́йны;

a tragic actress трагеды́йная актры́са

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

katastroficzny

katastroficzn|y

кніжн. катастрафічны, злавесны;

~e przeczucia — злавесныя прадчуванні

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

catastrophe

[kəˈtæstrəfi]

n.

1) катастро́фа f, стыхі́йнае бе́дзтва, вялі́кая няўда́ча, няшча́сьце n.

2) катастрафі́чны кане́ц; пагі́бель, руі́на f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

алармі́зм

(ад фр. alarme = трывога)

плынь у заходняй навуцы і грамадскай думцы, прадстаўнікі якой сцвярджаюць пра фатальны, катастрафічны характар уздзеяння чалавека на прыроду, яго асаблівую небяспеку для далейшага развіцця чалавецтва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трагі́чны

(гр. tragikos)

1) які мае адносіны да трагедыі, уласцівы ёй (напр. т. сюжэт, т. канфлікт);

2) здольны перадаваць моцныя пачуцці; разлічаны на эфект (напр. т. талент, т. жэст);

2) перан. страшны, катастрафічны (напр. т. выпадак).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)