цыко́рыя, -і, ж.

Расліна сямейства складанакветных, сушанае карэнне якой дадаецца ў натуральную каву або выкарыстоўваецца для прыгатавання сурагату кавы.

Кава з цыкорыяй.

|| прым. цыко́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скарэ́ніць

‘утварыць карэнне (скарэніць лозы)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скарэ́ню скарэ́нім
2-я ас. скарэ́ніш скарэ́ніце
3-я ас. скарэ́ніць скарэ́няць
Прошлы час
м. скарэ́ніў скарэ́нілі
ж. скарэ́ніла
н. скарэ́ніла
Загадны лад
2-я ас. скарэ́нь скарэ́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час скарэ́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скарэ́ньваць

‘утвараць карэнне (скарэньваць лозы)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скарэ́ньваю скарэ́ньваем
2-я ас. скарэ́ньваеш скарэ́ньваеце
3-я ас. скарэ́ньвае скарэ́ньваюць
Прошлы час
м. скарэ́ньваў скарэ́ньвалі
ж. скарэ́ньвала
н. скарэ́ньвала
Загадны лад
2-я ас. скарэ́ньвай скарэ́ньвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час скарэ́ньваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скамяне́лы, -ая, -ае.

1. Які ператварыўся ў камень.

Скамянелае карэнне сасны.

2. перан. Нерухомы, застылы, безжыццёвы, абыякавы.

С. позірк.

С. твар.

|| наз. скамяне́ласць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падагніва́ць, ‑ае; зак.

Дагніць — пра ўсё, многае. Салома падагнівала. Карэнне падгнівала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валяр’я́н, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства валяр’янавых, карэнне якой выкарыстоўваецца ў медыцыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Wúrzelwerk m -(e)s, -e карані́, карэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БЛАТУ́Н (Сымон Ціханавіч) (10.5.1937,в. Кавака Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 3.4.1970),

бел. паэт. Скончыў БДУ (1959). Працаваў журналістам. Друкаваўся з 1956. Аўтар зб-каў вершаў «Раўнавага» (1968), «Радаслоўнае дрэва» (1970), паэмы «Барвянае ляда» (1970), прысвечанай памяці ахвяр Хатыні. Рамантычная ўзнёсласць, шчырасць, задушэўнасць, аптыміст. роздум пра месца чалавека ў жыцці — асн. рысы паэзіі Блатуна. Гумарэскі, сатыр. мініяцюры склалі зб. «Калючая шаткаванка» (1971).

Тв.:

Чысціня: Лірыка;

Гумар;

Пераклады. Мн., 1979.

Літ.:

Гілевіч Н. У гэта веру. Мн., 1978. С. 146—148;

Макарэвіч В. Трывалае карэнне // Полымя. 1980. № 10.

т. 3, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Матлу́ззе ’мэтлахі, карэнне’ (Ян.). У выніку кантамінацыі мэтлах і мату́ззе (< мотуз).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сельдэрэ́й, ‑ю, м.

Агародная расліна сямейства парасонавых, лісце і карэнне якой выкарыстоўваецца як прыправа да ежы.

[Ад фр. céleri.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)