паме́сны, -ая, -ае (кніжн.).

Які мае адносіны да валодання зямлёй і да карыстання ёю на аснове феадальных правоў.

П. лад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карыста́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. карыстацца (у 1 знач.). Зручны для карыстання. Месцы агульнага карыстання. □ — У дакуменце павінна быць напісана, што памешчык Абхазава адмаўляецца ад карыстання лесам і лугам, якія ён захапіў у сялян Сабакучава. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

секве́стр, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

У цывільным праве: забарона карыстання якой-н. маёмасцю, якая накладаецца органамі ўлады.

Накласці с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таксафо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тэлефонны апарат агульнага карыстання, які працуе пасля апускання спецыяльнага жэтона, манеты або карткі.

|| прым. таксафо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

durable [ˈdjʊərəbl] adj. трыва́лы, мо́цны, надзе́йны;

durable goods тава́ры доўгатэрміно́вага карыста́ння

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

інтэрнацыяналізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Аб’явіць (аб’яўляць) інтэрнацыянальным, свабодным для міжнароднага карыстання.

І. шляхі зносін.

|| наз. інтэрнацыяналіза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Набываць (набыць) права карыстання чым-н. на пэўны тэрмін.

А. ложу ў тэатры.

|| наз. абані́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

verwértbar a прыда́тны (для карыстання)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Benútzerordnung f -, -en пра́вілы [пара́дак] карыста́ння

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Nútznießung f -, -en пра́ва карыста́ння

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)