рэко́рд-карпара́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рэко́рд-карпара́цыя рэко́рд-карпара́цыі
Р. рэко́рд-карпара́цыі рэко́рд-карпара́цый
Д. рэко́рд-карпара́цыі рэко́рд-карпара́цыям
В. рэко́рд-карпара́цыю рэко́рд-карпара́цыі
Т. рэко́рд-карпара́цыяй
рэко́рд-карпара́цыяю
рэко́рд-карпара́цыямі
М. рэко́рд-карпара́цыі рэко́рд-карпара́цыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хай-тэ́к-карпара́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. хай-тэ́к-карпара́цыя хай-тэ́к-карпара́цыі
Р. хай-тэ́к-карпара́цыі хай-тэ́к-карпара́цый
Д. хай-тэ́к-карпара́цыі хай-тэ́к-карпара́цыям
В. хай-тэ́к-карпара́цыю хай-тэ́к-карпара́цыі
Т. хай-тэ́к-карпара́цыяй
хай-тэ́к-карпара́цыяю
хай-тэ́к-карпара́цыямі
М. хай-тэ́к-карпара́цыі хай-тэ́к-карпара́цыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Міжнародная фінансавая карпарацыя 1/414

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Брытанская радыёвяшчальная карпарацыя 2/414—415; 3/228; 4/350

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МІЖНАРО́ДНАЯ ФІНА́НСАВАЯ КАРПАРА́ЦЫЯ (МФК; International Finance Corporation),

спецыялізаваная ўстанова ААН. Створана ў 1956 як філіял Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (МБРР) для капіталаўкладанняў у прыватны сектар-краін, якія сталі на шлях развіцця. У 1995 у МФК уваходзіла 161 дзяржава (у т. л. Рэспубліка Беларусь; з 1992). Мэта МФК — садзейнічанне эканам. развіццю краін-членаў шляхам заахвочвання інвестыцый прыватнага капіталу за мяжой, пераважна ў краіны, якія развіваюцца, а ў апошнія гады ва ўсходне-еўрап. краінах. Вышэйшы орган МФК — Савет кіраўнікоў, бягучую дзейнасць карпарацыі накіроўвае дырэктарат на чале з прэзідэнтам МФК. Капітал карпарацыі складаецца з узносаў краін-удзельніц; найб. ўзносы зроблены ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і інш. развітымі краінамі. Да крыніц фінансавання МФК адносяцца таксама крэдыты МБРР, адлічэнні ад прыбыткаў, сродкі ад вернутых крэдытаў і прыцягнутыя на міжнар. рынках.

т. 10, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

корпора́ция карпара́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

korporacja

ж. карпарацыя;

korporacja finansowa — фінансавая карпарацыя;

korporacja międzynarodowa — міжнародная карпарацыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

corporation [ˌkɔ:pəˈreɪʃn] n.

1. аб’ядна́нне, тавары́ства, супо́лка, карпара́цыя

2. BrE муніцыпалітэ́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

«Сіменс»,

карпарацыя Германіі па вырабе абсталявання.

т. 14, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

карпараты́ўны

(ад карпарацыя)

вузкагрупавы, замкнуты ў межах карпарацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)