АНТЫСЕПТЫ́ЧНЫЯ СРО́ДКІ, антысептыкі,

хімічныя рэчывы з процімікробным дзеяннем. Адрозніваюць антысептычныя сродкі з бактэрыястатычным (затрымліваюць рост і развіццё мікраарганізмаў) і бактэрыцыдным (знішчаюць мікраарганізмы) дзеяннем. Як антысептычныя сродкі ў медыцыне выкарыстоўваюцца для абеззаражвання ран, скуры, пры гнойна-запаленчых працэсах, для дэзінфекцыі ёд, хлор, пераксід вадароду, марганцавакіслы калій, сулема, спірты, карболавая кіслата і інш.; для кансервавання прадуктаў — воцатная, бензойная, саліцылавая кіслоты; для захавання драўніны, скуры, пластмасы, тэкст. вырабаў — фторысты натрый, медны купарвас, антрацэнавае, сланцавае масла і інш.

т. 1, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

karbolowy

карболавы;

kwas karbolowy — карболавая кіслата

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Karbl n -s, ~säure

f - карбо́лавая кіслата́; разм. карбо́лка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

karbol, ~u

м. хім. карболавая кіслата; карболка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

фено́лы

(ад гр. phaino = асвятляю + -ол)

арганічныя злучэнні, вытворныя бензолу ў выніку замены атама вадароду ў бензольным ядры гідраксілам (карболавая кіслата, гідрахінон і інш.); выкарыстоўваюцца для дэзінфекцыі, пры вырабе сінтэтычных смолаў, выбуховых рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кіслата́ ж. кислота́;

гэ́таму баршчу́ не хапа́е ~тыэ́тому борщу́ не хвата́ет кислоты́;

се́рная к. — се́рная кислота́;

аскарбі́навая к. — аскорби́новая кислота́;

ві́нная к. — ви́нная кислота́;

карбо́лавая к. — карбо́ловая кислота́;

лімо́нная к. — лимо́нная кислота́;

сіні́льная к. — сини́льная кислота́;

я́блычная к.я́блочная кислота́;

нуклеі́навая к. — нуклеи́новая кислота́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кіслата́, ы́, ДМ ‑лаце́, ж.

1. Уласцівасць кіслага. // Пра што‑н. кіслае. Не яблык — адна кіслага.

2. мн. кісло́ты, ‑ло́т. Хімічныя злучэнні (звычайна кіслыя на смак), якія змяшчаюць вадарод, здольны замяшчацца металам пры ўтварэнні солей.

•••

Алеінавая кіслата — адна з найбольш пашыраных у прыродзе кіслот, якая ўваходзіць у састаў усіх алеяў і жывельных тлушчаў.

Аскарбінавая кіслата — арганічнае рэчыва, неабходнае для нармальнага абмену рэчываў у арганізме; вітамін C.

Вінная кіслата — кіслата, якая ўваходзіць у састаў ягаднага і вінаграднага соку.

Вугальная кіслата — злучэнне вуглякіслага газу з вадою (скарыстоўваецца ў харчовай прамысловасць тэхніцы, медыцыне і пад.).

Карболавая кіслата — ядавітая вадкасць з характэрным пахам, якая скарыстоўваецца як антысептычны і дэзінфекцыйны сродак; раствор фенолу.

Лімонная кіслата — арганічная кіслата, якая змяшчаецца ў плодзе лімона і некаторых іншых раслінах (скарыстоўваецца ў кулінарыі, медыцыне, для фарбавання і інш.).

Плавіковая кіслата — водны раствор фторыстага вадароду.

Сінільная кіслата — ядавітая бясколерная вадкасць з пахам горкага міндалю; цыяністы вадарод.

Фоліевая кіслата — проціанемічны вітамін.

Шчаўевая кіслата — найпрасцейшая арганічная кіслата, якая змяшчаецца ў шчаўі, кісліцы і інш.

Яблычная кіслата — арганічнае злучэнне, якое змяшчаецца ў няспелых яблыках, вінаградзе, рабіне і інш. (скарыстоўваецца ў харчовай прамысловасць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)