кара́ліна

‘адна караля

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кара́ліна кара́ліны
Р. кара́ліны кара́лін
Д. кара́ліне кара́лінам
В. кара́ліну кара́ліны
Т. кара́лінай
кара́лінаю
кара́лінамі
М. кара́ліне кара́лінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шах², -а, мн. -і, -аў, м.

У шахматнай гульні: нападзенне якой-н. фігурай або пешкай на караля праціўніка, якое стварае яму пагрозу.

Аб’явіць ш.

Ш. каралю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кара́лі, -ляў (ед. кара́ля ж.) бу́сы, мони́сто ср.; ожере́лье ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

consort [ˈkɒnsɔ:t] n. fml муж (каралевы); жо́нка (караля);

the prince consort муж карале́вы, яка́я правіць;

the queen consort жо́нка караля́, які́ правіць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ракіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

У шахматнай гульні — адначасовы ход каралём і ладдзёй, калі караля пераносяць цераз адно поле ў бок ладдзі, а ладдзю пераносяць цераз караля і ставяць побач з ім.

[Ад фр. roc — ладдзя (у шахматах).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заматава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

У шахматнай гульні — даць мат. Заматаваць караля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

У шахматнай гульні — паставіць караля ў становішча пата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шахава́ць, шахую, шахуеш, шахуе; незак., што і без дап.

Разм. Аб’яўляць шах каралю. Шахаваць караля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патава́ць, патую, патуеш, патуе; незак., што.

У шахматнай гульні — ставіць у пазіцыю пата ​1. Патаваць караля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карале́ва, -ы, мн. -ы, -ле́ў, ж.

1. гл. кароль.

2. Жонка караля (у 1 знач.).

3. У шахматах: тое, што і ферзь (разм.).

4. перан., чаго. Пра жанчыну, якая вылучаецца як лепшая сярод іншых.

К. прыгажосці.

К. балю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)