самасе́й, ‑ю, м.
Тое, што і самасейка. Мак-самасей. □ [Сланечнік] вырас самасей вясною расштурхаў лебяду, растапырыў пад маім акном шурпатыя, са светлым павуціннем жылак лісці. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чмель, чмяля, м.
Насякомае сямейства пчаліных з тоўстым, укрытым густымі галаскамі целам. Прагугніў і ўпаў на сланечнік пухнаты руды чмель, апудраны, быццам мельнік, кветкаваю мукою. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смако́цце, ‑я, н.
Тое, што і смаката. А дзядзька бы і не пачуў.. [Дзімку], усё соваў нос у пучок сена, уздыхаў: — Смакоцце, хоць сам бяры і еш... Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́дплетка, ‑ткі, ДМ ‑тцы; ж. Р мн. ‑так;
Абл. Шыла для падплятання лапцей. Прыпякло — стары расшпіліў на сабе чорную картовую сарочку і зноў стаў калупаць подплеткай лапаць... Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскара́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Разм. Шырока расставіць (ногі). [Даніла] няцвёрда ўстаў, раскарачыўшы ногі, каб не ўпасці, круціў галавою і перад сабою нічога не бачыў — вочы заляпіла зямлёю. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асла́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.
Стаць слабейшым, паслабіцца. Вузел, нарэшце, аслабіўся пад яе пальцамі, Ігнаціха расшмаргнула завязку і, глянуўшы ў мяшок, прысела ад радасці — у ім было поўна курэй. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парасплыва́цца, ‑аецца; зак.
Расплысціся — пра ўсё, многае. — [Кніжку] трэба прасушыць спачатку, — сказаў Віця. — Мы глядзелі, там лісты пасклейваліся і літары парасплываліся. Зуб. Папрысядалі, парасплываліся ля дарогі хвойкі ў белых аўчынах снегу. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карына́, ‑ы, ж.
Разм. Кусок, абломак дрэвавай кары. На дрывотні, пад варыўнёй, хлыстала па бервяне тонкая сасновая карына. Пташнікаў. Лёнька вярнуўся ў курэнь і сеў выразаць з хваёвай карыны пісталет. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляме́ш, лемяша, м.
Частка плуга, якая падразае пласт зямлі знізу. Лямеш глыбока нырнуў у зямлю, выварочваючы яе набок. Гартны. Баразна вылузвалася з-пад лемяша, бегла за плугам, цьмяна пабліскваючы на сонцы. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растаро́пны, ‑ая, ‑ае.
Спрытны, кемлівы ў справах; упраўны, рухавы. Гэта язда падабалася Тарасу: яго пасылалі, як растаропнага служаку. Колас. [Максім:] — Не ўмееш гаспадарку сваю весці, бо не растаропны, не хітры ты чалавек... Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)