дэдэро́н, ‑у, м.
Штучнае валакно, падобнае на капрон. // Тканіна з гэтага валакна.
[Ням. Dederon — ад скарачэння DDR (ГДР).]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІГАТУ́РА ў медыцыне,
нітка, завязаная вакол крывяноснага, лімфатычнага сасуда ці інш. трубчастых органаў для спынення кровацячэння ці яго папярэджвання, злучэння органаў і тканак. Выкарыстоўваюць шоўк, кетгут, лаўсан, капрон, конскі волас і інш.
т. 9, с. 247
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скурамі́т, ‑у, М ‑міце, м.
Штучная скура, якая ідзе на падэшвы. Унізе ж шаргатня, Падэшваў колькі: З насечкай гума, скураміт, капрон. Калачынскі.
[Калька з руск. кожемёт ад «имитация кожи».]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
kapron, ~u
м.
1. тэкст. капрон;
2. ~y мн. разм. капронавыя панчохі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПОЛІАМІ́ДНЫЯ ВАЛО́КНЫ,
сінтэтычныя валокны, атрыманыя фармаваннем з расплаваў ці раствораў поліамідаў. Каля 98% ад агульнай вытв-сці П.в. складаюць валокны з аліфатычных поліамідаў, пераважна полікапрааміду (гандл. назвы капрон, найлан-6, перлон, дэдэрон, амілан, рэлон і інш.) і полігексаметыленадыпінаміду (анід, найлан-6,6, глацэм і інш.).
Характарызуюцца высокімі трываласцю, эластычнасцю, устойлівасцю да сцірання, шматразовага выгінання і многіх хім. рэагентаў. Маюць нізкую гіграскапічнасць (прычына павышанай электрызавальнасці), святло- і тэрмаўстойлівасць (макс. рабочая т-ра 80—150 °C). П.в. з араматычных поліамідаў (напр., полі-м-феніленізафталаміду) тэрмаўстойлівыя: прыдатныя для эксплуатацыі пры 250—500 °C. Выкарыстоўваюць для вытв-сці трыкатажу, тканін, дываноў, шыннага корду, гумава-тэхн. вырабаў, рыбалоўнай сеткі, канатаў. вяровак. фільтравальных матэрыялаў для харч. прам-сці і інш.
М.Р.Пракапчук.
т. 12, с. 472
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэдэро́н
[ням. Dederon, ад ням. DDR (Deutsche Demokratische Republik) = Германская Дэмакратычная Рэспубліка]
штучнае валакно, падобнае на капрон, а таксама тканіна з гэтага валакна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сапе́рнік, ‑а, м.
1. Той, хто імкнецца перамагчы каго‑н., дабіваючыся адной і той жа мэты. Сястрыца часценька праглядае гэтыя лічбы — правярае работу сваіх сапернікаў з другіх змен. Шынклер. [Міхаіл:] — У тых, вашых сапернікаў, сапраўды крыху лепшыя паказчыкі. Карпаў. Сур’ёзнымі сапернікамі.. былі спартсмены Італіі. «Звязда». // Той, хто ўступае ў саперніцтва з кім‑н., дамагаючыся кахання якой‑н. жанчыны. А.. [Змітрок] нават не змагаецца за.. [каханне], не дае належнага адпор у сваім сапернікам. Ваданосаў. [Пеця] ішоў да.. [Траянавых], як у родны дом. Сэрцам адчуў саперніка. Шамякін.
2. Той, хто мае роўныя з кім‑н. заслугі, аднолькавыя якасці. Перакладчык павінен быць дастойным сапернікам паэта. «Полымя». / у перан. ужыв. Сапраўдным «сапернікам» металу ў машынабудаванні становіцца ў нас сінтэтычная смала капрон. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)