Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ка́па, -ы, мн. -ы, кап, ж.
Узорыстае пікейнае пакрывала на ложак.
|| прым.ка́павы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ка́пельніца, ‑ы, ж.
1. Бутэлечка з прыстасаваннем у горлачку для адлічвання капель (пры пераліванні крыві, увядзенні лякарстваў і пад.). Кап... Кап... Капае, ў капельніцы ў шкляначку кроў.Пташнікаў.
2. Тое, што і піпетка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
напра́сці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; ‑прадзём, ‑прадзяце; зак., чаго і без дап.
Спрасці нейкую колькасць чаго‑н. Маці напрала поўную шуфляду нітак.Бядуля.Алена радавалася: напрадзе за зіму ды натчэ вясной ручнікоў, абрусаў ды кап.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Напітошыць ’напхаць’ (кап., Нар. словатв.). Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАЖЫЛО́Е,
грашовая выплата селяніна феадалу пры пераходзе да другога ўладальніка ў Рас. дзяржаве ў 15—16 ст. Упершыню як абавязковае П. ўпамінаецца ў Судзебніку 1497. Поўны яго памер (ад 50 кап. ад 1 руб.) сяляне плацілі пасля 4 гадоў жыцця на зямлі феадала. Памер П. «з варот» (сял. двара) павялічыў Судзебнік 1550. П. садзейнічала запрыгоньванню сялян. Пасля забароны выхаду сялянскага паступова знікла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛУ́ШКА, паўдзенга,
руская манета, раўнялася 1/2 маскоўскай ці 1/4 наўгародскай дзенгі. Пасля грашовай рэформы 1534 складала 1/4кап. (0,17 г серабра), чаканілася да 1645. Паводле рэформы 1700 выпускаліся медныя П., у т. л. наміналы ў 1/2 П. — паўпалушкі. Эмісія медных П. працягвалася да 1810 і з 1839 да 1916 (1/4 капейкі).
Літ.:
Спасский И.Г. Русская монетная система. 4 изд. Л., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛДА́НСКАЕ НАГО́Р’Е,
ва Усх. Сібіры, у міжрэччы Алёкмы і Учура, у Рэспубліцы Саха (Якуція). Пераважаюць плоскія міжрэччы, шырокія катлавіны (выш. да 1000 м), над якімі ўзнімаюцца хрыбты Зах. Янгі, Сунагын, Кет-Кап (выш. 2306 м). Складзена з моцна змятых дакембрыйскіх гнейсаў і крышт. сланцаў, перарваных інтрузіямі гранітаў і ультраасноўных парод, перакрытых вапнякамі і пясчанікамі. Радовішчы жал. і медных рудаў, вугалю (Паўд.-Якуцкі басейн), золата, слюды. На схілах да выш. 110—1300 м тайга з даурскай лістоўніцы, вышэй — камяністая тундра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМПЕРЫЯ́Л (ад лац. impérialis імператарскі),
залатая манета Рас. імперыі вартасцю ў 10 руб. Эмітаваны ў 1755—1911 з перапынкамі, і паўімперыял вартасцю ў 5 руб., у 1755 — падвоены І. У выніку грашовай рэформы Вітэ ў 1897 выпушчаны І. з адзнакай наміналу ў 15 руб. і паўімперыял у 7 руб. 50 кап. (у 1910 зняты з абарачэння).
Імперыял: 1—2. Лізавета Пятроўна, 1755, 1757; 3. Кацярына II, 1781; 4. Аляксандр I, 1804; 5. Аляксандр III, 1886; 6—7. Мікалай II 1896, 1899.