Кана́ ’памінальная сыта (хлеб у салодкай вадзе)’ (Вешт., ТС), ’куцця на дзяды’ (калінк., Мат. Гом.), каны ’капцы, смерць’ (капыл., Жыв. сл.), каны адступны ’апошнія вянкі зруба над бэлькамі’ (віц., КЛАБНГ, п. 17). Беларускае. Утворана пры дапамозе суф. ‑а ад прасл. копъ ’канец, мяжа’, якое з прасл. tęti (SP, 2, 195–196; Трубачоў, Эт. сл., 4, 109 і 10, 195–196). У гаворках атаясамліваецца з пазней тым канон, канун (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАН, Каны (Cannes),
горад на ПдУ Францыі, на ўзбярэжжы Міжземнага м. Каля 100 тыс. ж. (1993). Марскі порт. Адзін з цэнтраў Блакітнага берага (Рыўеры), месца правядзення міжнар. кінафестываляў. Прадпрыемствы, звязаныя з абслугоўваннем турыстаў і адпачываючых. Вытв-сць пахучых эсенцый. Прыморскі кліматычны курорт. Клімат і расліннасць субтрапічныя, міжземнаморскага тыпу. Умовы спрыяльныя для лячэння хвароб нерв. сістэмы, органаў дыхання, нырак, сасудаў, сэрца, абмену рэчываў і інш. Развіваецца з пач. 19 ст. Адзін з буйных міжнар. курортаў.
т. 7, с. 557
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)