Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
terra firma[ˌterəˈfɜ:mə]n.лацін. су́ша, кантыне́нт;
terra firma incognita невядо́мая краі́на
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
транскантынента́льны, ‑ая, ‑ае.
Які праходзіць цераз увесь кантынент, перасякае яго. Транскантынентальная чыгунка.// Які адносіцца да сувязей паміж кантынентамі. Транскантынентальны рэйс. Транскантынентальная ракета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
kontynent, ~u
м.кантынент, мацярык
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Kontinéntm -(e)s, -e мацяры́к, кантыне́нт
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
субкантыне́нт
(ад суб- + кантынент)
вялікая, геаграфічна дакладна акрэсленая частка кантынента.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАЦЯРЫ́К, кантынент,
буйны масіў зямной кары, б.ч. паверхні якога выступае над узроўнем Сусветнага акіяна ў выглядзе сушы, а перыферычная ч. апушчана пад узровень акіяна. У сучасную геалагічную эпоху існуе 6 мацерыкоў: Еўразія, Паўночная Амерыка, Паўднёвая Амерыка, Афрыка, Аўстралія, Антарктыда. Для іх характэрны кантынентальны тып будовы зямной кары магутнасцю 35—70 км з прысутнасцю гранітна-метамарфічнага слоя. Вылучаюць унутрыкантынент. і ўскраінна-кантынент. структуры. Да першых адносяцца раўнінныя вобласці, развітыя на стараж. і маладых платформах, і горныя ўтварэнні, якія ўзніклі на месцы геасінклінальных складкавых абласцей. Другі тып структур уключае выраўнаваныя падводныя прадаўжэнні кантынентаў (шэльф, схіл) пасіўных (атл.) ускраін і шэльф, схіл, глыбакаводныя катлавіны, жалабы, акіянічныя астраўныя дугі актыўных (ціхаакіянскіх) ускраін, якія чаргуюцца. Гл. таксама Зямля.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ДЭЛІМІТА́ЦЫЯ ГРАНІ́Ц,
вызначэнне становішча і напрамку дзярж. граніцы па дамоўленасці паміж сумежнымі дзяржавамі, зафіксаванае ў дагаворы і графічна выяўленае на картах, якія прыкладаюцца да яго. На падставе Д.г. праводзіцца дэмаркацыя граніц. Д. наз. таксама размежаванне марской тэр. сумежных дзяржаў (унутр. вод, тэр. мора, выключнай эканам. зоны, кантынент. шэльфа), якое ажыццяўляецца на падставе міждзярж. дагавора або судовага ці арбітражнага рашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАІСКА́КІС ((Karaiskakēs) Георгіяс) (каля 1780, г. Аграфа, Грэцыя — 4.5.1827),
дзеяч грэчаскага нац.-вызв. руху, военачальнік. Удзельнік руху клефтаў. У пач.грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—29 камандаваў атрадам, пасля партыз. атрадам у тыле тур. арміі. У 1826 галоўнакамандуючы войскамі кантынент. Грэцыі, якія ў снеж. 1826 вызвалілі значную ч.Цэнтр. Грэцыі. Забіты ў баі пры вызваленні Акропаля.