Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
раско́ша, -ы, ж.
1. Празмерны дастатак, багацце; камфорт.
Жыць у раскошы.
2. Што-н. лішняе, не першай неабходнасці.
Непатрэбная р.
3. Прыроднае багацце, пышнасць расліннасці.
Р. паўднёвай прыроды.
4. Прастора, свабода.
Пасля гарадской мітусні, цеснаты ў лесе — сапраўдная р.!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Beháglichkeitf - уту́льнасць, камфо́рт
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Komfort[-'fo:r]m -s камфо́рт, зру́чнасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Gemächlichkeitf -
1) спако́й
2) вы́гада, камфо́рт
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дыскамфо́рт
(ад дыс- + камфорт)
адсутнасць умоў, неабходных для нармальнай жыццядзейнасці людзей, выканання пэўнай работы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Выго́да ’камфорт’ (БРС, Байк. і Некр.); ’зручнасць, утульнасць, спакой’ (Гарэц.); ’дастатак, задавальненне’ (КЭС, лаг.); ’прыволле, добрыя ўмовы’ (Цых.), выго́ддзе ’прывольнасць, зручнасць’ (Гарэц., Шат., Байк. і Некр.), выго́дна ’прывольна’ (Гарэц., Байк. і Некр.). Параўн. формы з іншым націскам: рус.выгода, укр.ви́года ’зручнасць, утульнасць, спакой’; выгі́ддя ’зручнасць, прыволле’, польск.wygoda ’зручнасць, камфорт; задавальненне патрэб’. Ад вы́гадзіць ’дагадзіць, дапасаваць’; параўн. гадзі́ць ’мірыць, дастасоўваць’, параўн. рус.уго́дье ’паша, прыволле’, геаграфія і націск, магчыма, сведчаць пра запазычанне з польск.wygoda, параўн. з іншым націскам: вы́гада (гл.), а таксама выгода (Федар. 4).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
komfort, ~u
м.камфорт;
z ~em — з камфортам; камфартабельна
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
wykwint, ~u
м.
1. вытанчанасць, элегантнасць;
2.камфорт, раскоша
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЗАГРАБЕ́ЛЬНЫ (Павел Архіпавіч) (н. 25.8.1924, в. Салошына Палтаўскай вобл., Украіна),
украінскі пісьменнік. Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1951). Дэбютаваў як навеліст (зб-кі «Стэпавыя кветкі», 1955; «Настаўнік», 1957; «Навелы марскога ўзбярэжжа», 1958). Вял.Айч. вайне прысвяціў аповесць «Дума пра неўміручага» (1957) і раманы «Еўропа 45» (1959), «Еўропа. Захад» (1961). Гісторыі Украіны прысвечаны раманы «Дзіва» (1968), «Першамост» (1972), «Смерць у Кіеве» (1973; за 2 апошнія Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1974), «Еўпраксія» (1975), «Раксалана» (1980), «Я, Багдан» (1983). Праблемы духоўнага і матэрыяльнага ў сучасным жыцці асэнсаваны ў раманах «Спякота» (1960), «Пераходзім да любові» (1971), «Разгон» (1976; Дзярж. прэмія СССР 1980), «Львінае сэрца» (1978), «Паўднёвы камфорт» (1984) і інш. Яго творы вызначаюцца вастрынёй сюжэта, дынамічнасцю дзеяння, публіцыстычнасцю. На бел. мову паасобныя творы З. пераклалі Л.Салавей, У.Паўлаў.
Тв.:
Твори. Т. 1—6. Київ, 1979—81;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—5. М., 1986—87.
Літ.:
Фащенко В. Павло Загребельний. Київ, 1984;
Шпиталь А.Г. Історична проза Павла Загребельного. Київ, 1986.